• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінск з Масквы тэрмінова выехаў прадстаўнік рэдакцыі «Комсомольской правды»

    Саюз журналістаў Расеі патрабуе ад беларускіх уладаў вызваленьня супрацоўніка «Комсомольской правды».

    У сваёй заяве расейскія журналісты настойваюць на апублікаваньні інфармацыі аб затрыманьні ў Маскве іхнага беларускага калегі, карэспандэнта «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйкі.

    Падставай стала публікацыя, у якой аднаклясьніца станоўча выказалася пра забітага спэцслужбамі падчас штурму кватэры супрацоўніка кампаніі Epam Андрэя Зельцара. Тады загінуў і баец спэцпадразьдзяленьня КДБ.

    «Саюз журналістаў Расеі настойвае: інфармацыя пра затрыманьне журналіста Генадзя Мажэйкі павінна быць неадкладна апублікаваная, калегі і блізкія мусяць атрымаць магчымасьць пераканацца ў тым, што яго жыцьцю і здароўю нішто не пагражае», — гаворыцца ў заяве на сайце Саюзу журналістаў Расеі.

    Таксама стала вядома, што ў сувязі з затрыманьнем Генадзя Мажэйкі прадстаўнік «Комсомольской правды» Валянцін Алфімаў ужо накіроўваецца ў Менск. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выданьня Уладзімір Сунгоркін.

    «На іх [беларускіх журналістаў] чыніцца жудасны ціск, хоць бы псыхалягічны, таму гэта рабіць (высьвятляць абставіны затрыманьня) прасьцей з галоўнай рэдакцыі», — заявіў Валянцін Алфімаў.

    Ён таксама адзначыў, што ня ведае, як будзе выглядаць далейшая праца рэдакцыі «Комсомольской правды в Беларуси».

    Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў нагадаў журналістам, што «Крэмль выразна пазначыў сваю пазыцыю на блякаваньне працы» расейскай газэты ў Беларусі і чакае адмены абмежаваньняў. Аднак пакуль што няма адчуваньня, што ў Менску штосьці пачулі, дадаў ён.

    Паводле чыноўніка, Уладзімір Пуцін мае ўсю інфармацыю наконт сытуацыі вакол выданьня і затрыманьня журналіста. Пры гэтым удакладніў, што, хоць у Крамлі ня ведаюць дэталяў, такія захады супраць прэсы ўхваляць нельга. Але паколькі гаворка пра грамадзяніна Беларусі, Масква дэ-юрэ ня можа абараняць яго інтарэсы. Дзьмітрый Пяскоў не валодае інфармацыяй, дзе менавіта затрымалі журналіста.

    Журналіста выданьня Генадзя Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў Менску. Пра гэта паведаміла «Комсомольская правда» са спасылкай на маці журналіста.

    Паводле яе зьвестак, 1 кастрычніка ў кватэры яе сына па месцы жыхарства на працягу дзьвюх з паловай гадзін супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. У пастанове былі пазначаныя артыкулы 130 і 369 Крымінальнага кодэксу аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або розьні і абразе прадстаўніка ўлады.

    Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты, аднак юрыстам яшчэ не ўдалося сустрэцца зь ім, паведаміў галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін.

    29 верасьня пасьля выхаду матэрыялу пра Андрэя Зельцара Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала доступ да сайту kp.by. Згодна з камэнтаром ведамства, такое рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што выданьне абнародавала інфармацыю, «якая садзейнічае фарміраваньню крыніц пагроз нацыянальнай бясьпецы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці