• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У аўтамабільнага партала av.by змяніўся дырэктар

    Кіраўнік буйнога аўтамабільнага партала av.by Дзмітрый Геранін пакінуў пасаду пасля дзевяці гадоў працы. Новым дырэктарам стаў Максім Мяцеліца, ён з каманды партала.

    Дзмітрый Геранін

    Дзмітрый Геранін. Фота: Face­book

    Дзмітрый Геранін на сваёй старонцы ў Face­book патлумачыў сваё рашэнне: за дзевяць год праект вырас і стаў сістэмным бізнесам. Год таму av.by змяніў уласнікаў, кампанія стала публічнай, а сам Геранін стаў суўладальнікам.

    Аднак сумяшчэнне роляў дырэктара і суўладальніка, як зазначыў Геранін, аказалася для яго складаным, таму ён прыняў рашэнне перадаць кіраўніцтва.

    На каталіцкія Каляды Геранін прыляцеў у Мінск і паведаміў камандзе пра сваё рашэнне падчас навагодняй вечарыны. Новым кіраўніком партала стаў Максім Мяцеліца, які працаваў з Гераніным «усе гэтыя дзевяць гадоў» і «добра знаходзіцца ў кантэксце таго, што адбываецца».

    «Мая гісторыя з av.by на гэтым не заканчваецца. Я працягну быць побач з праектам у ролі дарадцы і суўладальніка. Буду браць удзел у стратэгіі, бюджэтах, ну і прыходзіць на дапамогу, калі камандзе раптам яна спатрэбіцца», — напісаў ужо былы кіраўнік av.by.

    print screen av.by

    av.by

    Як раней пісаў БАЖ, Дзмітрый Геранін з’яўляецца грамадзянінам Расіі, хаця нарадзіўся ў Эстоніі. У 2016 годзе ён пераехаў у Беларусь і ўзначаліў av.by. Пасля абвяшчэння ў Расіі мабілізацыі ў верасні 2022 года ён з’ехаў на Кіпр.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці