• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Полацку ліквідавалі друкарню, якая была названая ў гонар славутага земляка Францыска Скарыны

    У апошні дзень 2025 года ў Віцебскай вобласці ліквідавалі полацкую друкарню. Называлася яна, дарэчы, у гонар славутага земляка — Полацкае камунальнае ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства «Спадчына Францыска Скарыны». Дакументы на ліквідацыю друкарні былі пададзеныя 10 сакавіка 2025 года.

    У Полацку ліквідавалі друкарню, якая была названая ў гонар славутага земляка Францыска Скарыны

    Фота: tipografia-polotsk-vitebsk.ibiz.by

    Зараз на сайце кансалтынгавага прадпрыемства «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» прадаюць усю маёмасць «Спадчыны Францыска Скарыны», у тым ліку тэхніку, мэблю і прадметы інтэр’еру.

    Друкарня вырабляла бланкі, календары, плакаты, рэкламныя праспекты, а таксама больш за дзесяць гадоў яшчэ была вядомай тым, што рабіла этыкеткі і пакаванні для харчовай прамысловасці. 

    У снежні 2018 года друкарня адзначыла сваё 100-годдзе і ў той час дзяржаўныя СМІ Беларусі называлі яе «ўзорным» прадпрыемствам.

    Як пісалі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, «у далёкім 1918 годзе маладая савецкая рэспубліка прыняла рашэнне аб стварэнні дзяржаўнай друкарні шляхам нацыяналізацыі і аб’яднання трох прыватных друкарняў. Нягледзячы на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, развал Савецкага Саюза і іншыя гістарычныя падзеі, друкарня ні на дзень не спыняла сваю працу».

    І вось пры лукашэнкаўскай Беларусі 31 снежня 2025 года стаў апошнім днём існавання полацкай друкарні.

    Раней у тым жа 2025 годзе з прычыны фінансавых праблем на мяжы ліквідацыі была і глыбоцкая друкарня, якая месціцца ў будынку побач з рэдакцыяй раённай газеты «Веснік Глыбоччыны». Яна ў асноўным  друкуе канцылярскія тавары з дзяржсімволікай, але часам выконвае і прыватныя замовы ад мясцовых паэтаў, пісьменнікаў, ды іншых творчых асоб, вырабляе для іх кнігі і брашуры.

    На працягу года гэтую друкарню фінансавала ліхарадзіла. Яна неаднаразова трапляла ў «чорны спіс» даўжнікоў, але хутка выходзіла з яго. На сайце Міністэрства па падатках і зборах апошні доўг глыбоцкая друкарня закрыла 13 студзеня 2026 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці