У Празе акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі прайшла з удзелам прадстаўнікоў улады горада і краіны
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
8 верасня беларусы Прагі правялі акцыю ў падтрымку журналістаў, якія патрапілі пад рэпрэсіі ў Беларусі. У акцыі ўдзельнічалі мэр горада Прагі Здэнэк Грыб і супрацоўнік канцылярыі прэзідэнта Чэшскай рэспублікі Пэтр Перунчык.
Адзначаць дзень салідарнасці з журналістамі пачалі пасля падзеяў, звязаных з гісторыяй Чэхаславакіі. Падчас Другой сусветнай вайны ў засценках гестапа знаходзіўся пісьменнік і журналіст Юліус Фучык. Там за кратамі ён напісаў сваю знакамітую кнігу «Рэпартаж з пятлёй на шыі».
8 верасня 1943 года Юліуса Фучыка расстралялі нацысты. У 1950 годзе пасмяротна ён атрымаў Міжнародную прэмію Міра. Ад 1958 года 8 верасня стаў міжнародным Днём салідарнасці журналістаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў