У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць
У Расіі абмяркоўваюць магчымасць увядзення новых абмежаванняў на выкарыстанне VPN-сэрвісаў, якія дазваляюць абыходзіць інтэрнэт-блакіроўкі, паведамляе The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Гэтае пытанне разглядалася падчас сустрэч міністра лічбавага развіцця Максута Шадаева з прадстаўнікамі аператараў сувязі і буйных IT-кампаній. Паводле звестак СМІ, ініцыятыва можа быць звязаная з даручэннем прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Разглядаецца варыянт, пры якім карыстальнікам давядзецца плаціць за вялікі аб’ём міжнароднага інтэрнэт-трафіку, паколькі менавіта ён часта выкарыстоўваецца пры працы VPN. Акрамя гэтага, інтэрнэт-платформы могуць абавязаць выяўляць такіх карыстальнікаў і абмяжоўваць іх магчымасці. Таксама не выключаецца ўвядзенне штрафаў, хоць канчатковае рашэнне пакуль не прынята.
Паводле папярэдняй інфармацыі, частка гэтых мер можа пачаць дзейнічаць ужо ў найбліжэйшы час. Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што тэхнічна вызначыць выкарыстанне VPN можна не заўсёды дакладна, бо падобныя прыкметы могуць узнікаць і ў звычайных сітуацыях, напрыклад, калі чалавек знаходзіцца за мяжой. У цэлым гаворка ідзе пра ўзмацненне кантролю за інтэрнэтам і спробу абмежаваць доступ да заблакаваных рэсурсаў.
@bajmedia