• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Расіі знайшлі парэшткі журналіста, якога 20 гадоў таму забіў паліцэйскі

    Пад Санкт-Пецярбургам былі знойдзеныя парэшткі журналіста расійскага выдання «Фонтанка» Максіма Максімава. 20 гадоў таму ён знік без звестак. І толькі ў сярэдзіне снежня 2024 года палкоўнік паліцыі ў адстаўцы прызнаўся ў забойстве, паведаміла «Медуза».

    знайшлі рэшткі журналіста Максіма Максімава, які быў забіты 20 гадоў таму

    Максім Максімаў. Фота: Павел Маркін

    Журналіст Максім Максімаў знік 29 чэрвеня 2004 года. Яго калегі змаглі раскрыць забойства ўжо праз паўгады. Але, як паведамляе «Север. Реалии», тады не знайшлі цела рэпарцёра, таму давесці справу да суда і пасадзіць вінаватага  так і не атрымалася. Увесь гэты час палкоўнік Міхась Смірноў працягваў служыць у паліцыі. І толькі праз 20 гадоў былы намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй нечакана даў прызнальныя паказанні. Забойца нават ўказаў месца, дзе быў закапаны труп.

    Максім Максімаў быў вядомым пецярбургскім журналістам канца 1990‑х — пачатку 2000‑х. У сярэдзіне 90‑х займаўся крымінальнай хронікай, пасля ладзіў расследаванні аб карупцыі ў праваахоўных органах. Перад смерцю рэпарцёр рыхтаваў матэрыял, у якім фігураваў у тым ліку той самы Смірноў.

    «Я не мог пераканаць Максімава ў сваёй недатычнасці да таго, што я правакую хабары… і ў мяне нарадзілася думка — «заб’ю!», — сказаў Смірноў следчым. Журналіста збілі, задушылі, а пасля цела вывезлі ў лес.

    Калегі Максімава падкрэсліваюць, што раскрыццё справы 20-гадоўвай даўніны стала, на жаль, вялікай выпадковасцю. Міхася Смірнова ў маі 2024 года арыштавалі па абвінавачанні ў датычнасці да некалькіх заказных забойстваў і замахаў у Пецярбургу. Па словах крыніцы «Север. Реалии», блізкай да следства, былы паліцэйскі зразумеў, што за адзін з крымінальных учынкаў яму ўсё роўна прыйдзецца сесці ў турму, таму і прызнае зараз усе іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці