• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Слонімскі райвыканкам з фотаапаратам не пройдзеш

    У гэтым раніцай 15 чэрвеня пераканалася карэспандэнт “Газеты Слонімскай” Таццяна Плахетка (Дзенісюк). Хоць ішла Таццяна ў выканкам гэтым разам не па журналістскім заданні, а забраць у аддзеле адукацыі аплочаную ўжо пуцёўку для дачкі ў летні дзіцячы лагер адпачынку.

    — Па дарозе ў рэдакцыю я вырашыла заскочыць у райвыканкам, каб забраць пуцёўку дачкі ў лагер адпачынку, за якую ўчора заплаціла ў банку грошы. Фотаапарат — свой працоўны інструмент — паклала ў сумку, каб не выклікаў лішніх пытанняў у аховы. Аднак пралічылася — ахоўніца-міліцыянер папрасіла паказаць змесціва сумкі і заявіла, што ў іх ёсць распараджэнне не прапускаць у будынак наведвальнікаў з фота‑, відэа- і радыётэхнікай. “Як быць? —  пытаю. — Давайце пакіну фотаапарат пад вашу адказнасць, пакуль забяру паперку?” Не. Ахоўніца ні ў якую не пагаджаецца ні фотаапарат у мяне ўзяць, ні прапусціць. Нельга — і ўсё!.. Толькі калі начальнік аддзела адукацыі, якая выпадкам праходзіла побач, папрасіла прапусціць мяне пад сваю адказнасць, тая ахоўніца прапусціла… Абсурд нейкі ў нашым Слоніме адбываецца, — дзялілася Таццяна з калегамі ўражаннямі ад наведвання мясцовага Белага дома па, здавалася б, дробязнай справе.

    Усё большая закрытасць і адгароджванне сённяшняй беларускай улады рознымі забаронамі ад тых, дзеля каго гэтая ўлада павінна была б працаваць, выклікае шмат пытанняў не толькі ў журналістаў. Але якраз апошнія найбольш нагадваюць нашым уладным “небажыхарам” пра іх прамы абавязак служыць простаму люду беларускаму, а не патрабаваць ад яго адваротнага. Журналісты найчасцей публічна апелююць да нормаў заканадаўства, якія гэтая ўлада выпрацавала  і сама ж не выконвае.

    Таццяна Плахетка таксама не толькі распавяла пра свой заход у Слонімскі райвыканкам, але і суаднесла паводзіны бакоў у гэтай гісторыі з нормамі дзейснага беларускага заканадаўства — пра гэта пачытаеце па спасылцы на публікацыю ў “ГС”.

    Фота з архіва Таццяны Плахетка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці