У спісе вызваленых палітвязняў ёсць блогер Эдуард Пальчыс
Палітзняволены блогер Эдуард Пальчыс быў вызвалены ў ліку 250 вязняў пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла. Яго і яшчэ 14 чалавек адразу з калоніі прывезлі ў Літву.

Блогер Эдуард Пальчыс у першыя хвіліны свайго прыезду ў Вільню пасля вызвалення з‑за кратаў. 19 красавіка 2026 года. Фота: БАЖ
Блогеру Эдуарду Пальчысу ў 2022 годзе прысудзілі 13 гадоў калоніі.
Пальчыс многім вядомы яшчэ з часоў блогу 1863x.com, які ён вёў пад псеўданімам Джон Сільвер. У сваім акаўнце блогер імкнуўся выкрыць расійскую прапаганду.
Увосень 2020 года Пальчыса арыштавалі. Яму інкрымінавалі чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса: «распальванне варожасці», «арганізацыю масавых беспарадкаў», «грубае парушэнне грамадскага парадку» і «заклікі да санкцый».
У снежні 2021 года суд прызначыў яму 13 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, блогера абавязалі выплаціць 575 тысяч рублёў на карысць «Мінсктурыста», «Мінсктранса», «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама», «Спецкамунаўтатранса» і «Мінскзелянбуда». Па меркаванні суда блогер нанёс ім маёмасную шкоду сваімі дзеяннямі.
Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
@bajmedia