У вышук абвясцілі аналітыкаў, аднесеных уладамі да інфармацыйнага агенцтва «Позірк»
У вышуку чацвёра з пяці грамадзян, аднесеных беларускім МУС да «экстрэмісцкага фарміравання» — інфармацыйнага агенцтва «Позірк».
Як вынікае з праверкі, праведзенай «Позіркам», у базу «Розыск» на сайце МУС РФ уключаны палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман, а таксама журналістка Таццяна Каравянкова, якая раней сама паведаміла пра гэта.
Беларускія сілавыя структуры ў барацьбе з іншадумствам і для ўскладнення доступу грамадзян да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі надаюць рэдакцыям незалежных СМІ статус «экстрэмісцкіх», крыміналізуючы іх дзейнасць. «Позірк» быў прызнаны такім 19 снежня 2024 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў