• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У журналісткі-фрылансера Марыны Кастылянчанкі — вобшук

    Раніцай 26 верасня супрацоўнікі крымінальнага вышуку праводзяць шэраг ператрусаў у сацыяльных актывістаў Мінска. Праваабаронцам вядома, што вобшук праходзіць у доме  выканаўчага дырэктара грамадскага аб’яднання “Экадом” Марыны Дубінай, журналісткі-фрылансера Марыны Кастылянчанка, некаторых іншых актывістаў анархісцкага руху. Падчас вобшуку канфіскаваныя кампутары, сродкі мабільнай сувязі і літаратура. Пра затрыманні пакуль невядома.

    У сацыяльных сетках паведамляюць пра ператрус у Марыны Дубінай наступнае. “У 7–10 раніцы супрацоўнікі міліцыі зайшлі ў дом, дзе на той час знаходзілася пяць чалавек. Ператрус да гэтага часу не скончаны».

    Магчыма, вобшукі звязаныя з крымінальнай справай па частцы 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў), узбуджанай па факце падпалу кактэйлямі Молатава бігборда ў Івацэвічах 28 ліпеня. Па гэтай крымінальнай справе справе праходзяць двое сацыяльных актывістаў: жыхар Івацэвіч Ігар і мінчанін Кірыл.  Тады група невядомых анархістаў спаліла рэкламны білборд. На білбордзе было напісана: «Сіла закона ў яго выкананні». Пазней відэа падпалу патрапіла ў сацыяльныя сеткі.

    Праваабаронцы «Вясны»  высвятляюць гэтую  інфармацыю і адсочваюць сённяшнюю сітуацыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці