• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Украіне выдадуць у перакладзе з беларускай артбук «Сож»

    Ва Украіне выходзіць артбук «Сож» — дыхтоўны фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі і фотаздымкамі Алеся Пілецкага (Беларусь-2020) і Станіслава Крупажа (Украіна-2022). Усе сродкі ад продажу накіроўваюцца на падтрымку беларускага рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка», таму гэтая кніга — спосаб падтрымаць добраахвотнікаў, якія аддалі сваё здароўе на вайне, і адначасова атрымаць артбук. 

    артбук «Сож» з  фотаздымкамі Алеся Пілецкага

    Артбук «Сож» з фотаздымкамі Алеся Пілецкага і Станіслава Крупажа. Фота: арганізатараў

    Прыбыткі ад выдання арыгіналу (2023) таксама ішлі на падтрымку «Ланкі».

    Перакладчык — вядомы беларусам Вячаслаў Лявіцкі, які ў тым ліку спрыяў з’яўленню ў Кіеве вуліцы Уладзіміра Караткевіча. Украінская версія атрымала назву «Сож» — у гонар ракі, што цячэ паміж дзвюма краінамі, сучасная фізічная і метафізічная мяжа, «шэрая зона» нашага часу.

    Аўтар Алесь Плотка каментуе: 

    «Гэта яшчэ адно звяно ў гуманітарнай місіі, якую выконвае гэтая кніга, працяг арыгінальнай версіі. Калі я пачынаў як перакладчык, з кнігі Івана Сэмесюка, на прэзентацыях было багата ўкраінцаў, якія набывалі яе для сваіх беларускіх сяброў. А цяпер і мая кніга ва ўкраінскім перакладзе можа быць цікавая не толькі ўкраінцам, але і беларусам, якія шукаюць падобны падарунак. Пагатоў арыгінальнага беларускага выдання засталося меней за 10 працэнтаў».

    артбук «Сож» з  фотаздымкамі Алеся Пілецкага

    Артбук «Сож» з фотаздымкамі Алеся Пілецкага і Станіслава Крупажа. Фота: арганізатараў

    Кніга выходзіць у выдавецтве «Коло» пры падтрымцы House of Europe. Папярэдняя замова працягваецца да 20.12, потым кнігу можна будзе замовіць праз звычайныя інтэрнэт-кнігарні. Калі графікі адключэнняў электрычнасці не будуць пагаршацца, каманда праекта спадзяецца адправіць усе кнігі ўжо на зімовыя святы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці