У Варшаве згуляюць таварыскі матч памяці Мікіты Мелказёрава
17 студзеня футбольны клуб «Пагоня», заснаваны беларусамі ў Варшаве, згуляе таварыскі матч памяці журналіста і блогера Мікіты Мелказёрава супраць Sparta Jazgarzew (польская каманда А класа). Гульня адбудзецца ў 17.00 на стадыёне Пясечна (Stadion miejski GOSiR, ul. 1 Maja 16, 05–500 Piaseczno).

Капітан каманды БАЖ Мікіта Мелказёраў на міжнародным журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках. 14 верасня 2024 года. Фота: БАЖ
Перад пачаткам сустрэчы будзе ўшанавана памяць Мікіты Мелказёрава, які быў вялікім аматарам футбола.
Усе, хто прыедзе на матч, змогуць бясплатна пачаставацца гарачай гарбатай у фірмовым кубачку з Пагоняй. Кубачак можна будзе забраць з сабой у якасці сувеніра.
Мікіта Мелказёраў памёр 21 снежня 2025 года ва ўзросце 37 гадоў. Ён шмат высілкаў паклаў на тое, каб папулярызаваць беларушчыну.
@bajmedia