• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве адкрыецца персанальная выстава беларускай фатографкі Юліі Шаблоўскай

    У рамках 10-годдзя польскага Альтэрнатыўнага спартыўнага клуба Zły адбудуцца імпрэзы з удзелам Юліі Шаблоўскай. Так, у варшаўскім тэатры Ram­pa 7 кастрычніка адкрыецца персанальная выстава беларускай фатографкі «Co złego, to nie my». 

    У Варшаве адкрыецца персанальная выстава беларускай фатографкі Юліі Шаблоўскай

    Фотакніга Юліі Шаблоўскай GirlZ

    Фотавыстава дакументуе восем гадоў гісторыі супольнасці клуба, з асаблівым акцэнтам на жаночую футбольную каманду. Аўтарка праекта —  фатографка і журналісткаЮлія Шаблоўская, якая з 2017 года суправаджае футбалістак AKS Zły.

    Яе фатаграфіі паказваюць футбол як прастору агульнасці, роўнасці і сястрынства, а таксама падкрэсліваюць разнастайнасць і значэнне жаночага спорту ў пабудове лакальных сувязей.

    У Варшаве адкрыецца персанальная выстава беларускай фатографкі Юліі Шаблоўскай

    Здымак з фотакнігі Юліі Шаблоўскай GirlZ

    «У фатаграфіях спорт адыходзіць на другі план.

    Ён становіцца падставай і фонам для аповеду аб камандзе, якая складаецца з моцных індывідуальнасцяў, аб узаемаадносінах паміж спартсменкамі, трэнерам, саперніцамі, балельшчыцамі і сяброўкамі.

    «Co złego, to nie my» — гэта спроба адказаць на пытанне, чым можа быць спорт у жыцці — як футбалістак, так і заўзятарак. Хто ў такой сітуацыі будзе пытацца аб выніку матча?» — гаворыць мастацкая куратарка выставы Ёана Кіноўска.

    У Варшаве адкрыецца персанальная выстава беларускай фатографкі Юліі Шаблоўскай

    Афіша персанальнай выставы Юліі Шаблоўскай

    Адкрыццё персанальнай фотавыставы Юліі Шаблоўскай у варшаўскім тэатры Ram­pa запланавана на 7 кастрычніка 2025 а 19:00. Вернісаж будзе перакладзены на польскую мову жэстаў (PJM). Уваход вольны.

    На вернісажы таксама пачнецца перадпродаж фотакнігі GirlZ, падрыхтаванай Юліяй Шаблоўскай. Выданне з’яўляецца радаваннем і развіццём выстаўкі – кніга дакументуе гісторыю каманды, закуліссе і сацыяльны кантэкст.

    У Варшаве адкрыецца персанальная выстава беларускай фатографкі Юліі Шаблоўскай

    Фотакніга Юліі Шаблоўскай GirlZ

    Дададзім, 12 кастрычніка спадарыня Шаблоўская правядзе бясплатны майстар-клас падчас матчу Zły Pra­ga Warsza­wa.

    Ён адкрыты для ўсіх, хто цікавіцца спартыўнай фатаграфіяй.

    У Варшаве адкрыецца персанальная выстава беларускай фатографкі Юліі Шаблоўскай

    Здымак з фотакнігі Юліі Шаблоўскай GirlZ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці