• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскі праваабаронца паскардзіўся на сайт mogilev.by

    Праваабаронца, сябра ГА "БАЖ" Леанід Свецік звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі са скаргай на сайт mogilev.by, дзе час ад часу публікуюцца матэрыялы са згадкамі пра Віцебск. Сярод апошніх — артыкулы, падпісаныя Анатолем Шлыкавым, які называе сябе “выканаўцам абавязкаў дзяка ў храме Святой роўнаапостальнай Алены”.

    Спадар Свецік лічыць неабходным правесці кваліфікаваную праверку, ці не ўтрымліваюць артыкулы пра неабходнасць будаўніцтва ў Віцебску копіі полацкага Сафійскага сабора ўзору ХІ стагоддзя праяваў экстрэмізму. Бо аўтар Анатоль Шлыкаў, адданы прыхільнік царкоўнага будаўніцтва, дазваляе сабе пісаць пра сваіх апанентаў у абразлівым тоне, называючы іх “дзецьмі Сатаны”, ужываючы выразы “беларускія радыкалы”, “свядомыя” (у двукоссі), “нашчадкі катаў — паліцаяў, якія здрадзілі сваёй Айчыне” і гэтак далей. Артыкулы ўтрымліваюць таксама зняважлівыя выказванні пра беларускую мову і нацыянальную сімволіку.

    Міністэрства інфармацыі накіравала матэрыялы, названыя ў звароце Леаніда Свеціка, у Рэспубліканскую экспэртную камісію на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх прыкмет праявы экстрэмізму. Камісія мусіць правесці  экспэртызу і зрабіць высновы, ці ёсць падставы для прыцягнення да адказнасці ўладальніка сайта mogilev.by у адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года “Аб сродках масавай інфармацыі”.

    Менавіта гэтага  і просіць віцебскі праваабаронца — вынесці папярэджанне выданню ў выпадку выяўлення словаў і выразаў, якія ў публікацыях Анатоля Шлыкава нясуць пагрозу мірнаму суіснаванню грамадзян розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў у Рэспубліцы Беларусь, зневажаюць гонар і годнасць беларусаў, абражаюць носьбітаў беларускай мовы, якая з’яўляецца дзяржаўнай мовай, прызнанай у якасці роднай пераважнай колькасцю  жыхароў краіны”.  Непрымальным, на думку сябра ГА БАЖ, ёсць і тое, што артыкулы спадара Шлыкава штучна абвастраюць канфлікт прыхільнікаў і праціўнікаў будаўніцтва ў Віцебску копіі Сафійскага сабора і могуць прывесці да крытычнай кропкі — адкрытага сутыкнення бакоў.

    Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму была створаная ў жніўні 2014 г. На дзве траціны яе складаюць дзяржаўныя чыноўнікі, у тым ліку прадстаўнікі ведамстваў (КДБ, Мытнага камітэта і інш.). Таму рашэнне адносна артыкулаў Анатоля Шлыкава ў той ці іншай ступені можна будзе лічыць паказальным.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці