• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Наталля Радзіна: «Трэба пісаць пра палітвязняў кожны дзень…»

    Новая стужка з сэрыі "Хроніка суднага часу" была выкладзена ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны рэдактару сайта "Хартыя 97", палітрэпрасаванай журналістцы Наталлі Радзінай, якая зараз вымушана працаваць у эміграцыі.

    Наталля Радзіна неаднаразова падвяргалася арыштам з‑за сваёй прафесійнай дзейнасці. 16 сакавіка 2010 г. падчас ператрусу ў офісе сайта charter97.org была збітая супрацоўнікамі сілавых структур  у цывільным.

    У 2010 годзе  была намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» на прэмію «Свабода слова» ў намінацыі «За барацьбу супраць рэпрэсіяў і за дзейнасць, накіраваную на змену палітычнага клімату». У ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, была затрыманая ў рэдакцыі сайта «Сharter97» і блізу двух месяцаў утрымлівалася ў СІЗА КДБ.

    У канцы снежня ёй было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па ЧЧ. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), паводле якога Н. Радзінай пагражала зняволенне да 15 гадоў. 28 студзеня мера стрымання была зменена на падпіску аб нявыездзе.

    З 30 студзеня была прымусова накіравана  ў Кобрын, пе месцу рэгістрацыі. 1 красавіка 2011 года таемна з’ехала з краіны. Аднавіла працу свайго сайту ў эміграцыі, спачатку ў Вільні, пасьля ў Варшаве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці