Візіт у Мінск прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ
16 сакавіка 2019
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір з афіцыйным візітам наведвае Беларусь 18-20 сакавіка.
Арлем Дэзір сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, кіраўнікамі і журналістамі СМІ, медыя-экспертамі.
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ ўважліва сочыць за сітуацыяй у галіне медыя ў Беларусі.
Сваю пазіцыю ён агучваў пасля агалошвання крымінальнага прысуду Марыне Золатавай, масавых затрыманняў журналістаў па “справе БелТА”, ператрусаў у гродзенскіх фрылансераў.
Апошні раз прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў сустракаліся з Арлемам Дэзірам 10 снежня мінулага года ў Вене, дзе падрабязна расказалі пра найбольш вострыя праблемы са свабодай медыя ў Беларусі.
Открытая встреча с Любовью Лунёвой (21 марта, офис БАЖ)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Марына Золатава стала лаўрэатам прэміі Іагана-Філіпа Пальма
22.10.2024
«Хацеў бы выйсці — напісаў бы прашэнне». Лукашысты працягваюць спробы зламаць Пачобута
11.07.2024
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі» адразу 15 інфармацыйных рэсурсаў
09.09.2024
Plan B. заблакавалі ў Расіі
14.02.2024