• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядомага беларускага журналіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію, дзе ён жыў апошнія гады

    Гэтай ноччу Андрэй разам з дачкой вяртаўся ў Грузію з Польшчы, аднак быў не ўпушчаны ў краіну ў аэрапорце Кутаісі. Пра гэта журналіст паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.

    Андрэй Мялешка с дачкой. Фота: Face­book

    Андрэй Мялешка жыве ў Грузіі тры апошнія гады, бо ў Беларусі спазнаў палітычны пераслед і вымушаны быў з’ехаць. Па словах журналіста, грузінскія памежнікі не патлумачылі прычыну нядопуску ў краіну.

    Журналіст распавёў  выданню «Позірк», што яго дэпартуюць у Польшчу на бліжэйшым рэйсе.

    — Да 15‑й гадзіны я магу даведацца, чаму мяне не пусцілі. Я нічога не разумею, што ў гэтым дакуменце, які мне далі, напісана «іншыя прычыны», — кажа Андрэй Мялешка.

    журналіста дэпартуюць з Грузіі

    Дакументы, якія далі Андрэю Мялешку ў аэрапорце Кутаісі. Фота: са старонкі ў Face­book

    журналіста дэпартуюць з Грузіі

    Дакументы, якія далі Андрэю Мялешку ў аэрапорце Кутаісі. Фота: са старонкі ў Face­book

    Таксама журналіст кажа, што іх з дачкой закрылі ў пакоі і забралі пашпарты, таму папрасіць палітычнага прытулку журналіст таксама не можа — для гэтага патрэбны пашпарт.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў уважліва сочыць за сітуацыяй. Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак, калі вядомых сваёй пазіцыяй беларусаў не дапускалі ў Грузію. Грамадзянская супольнасць звязвае такія дзеянні грузінскіх уладаў са збліжэннем грузінскага палітычнага курса з Расіяй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці