«Адправілі, як бандэроль па пошце». Вядучы Аляксандр Ждановіч вярнуўся ў Польшчу
14 жніўня акцёр, былы тэлевядучы Аляксандр Ждановіч выправіўся з Польшчы ў Грузію, дзе павінен быў выступіць перад беларусамі Батумі. Аднак у Кутаісі яго затрымалі, а пасля забаранілі ўезд у краіну. 15 жніўня Маляваныч быў вымушаны вярнуцца ў Варшаву.

Аляксандр Ждановіч. 15 жніўня 2025 года. Фота: Са старонкі ў Facebook
«Сябры, я ў Варшаве. Усе добра! Пасля забароны на ўезд у Грузію, мяне раніцай адправілі, як бандэроль па пошце… Пашпарт аддалі толькі пасля таго, як па прылету ўсе пасажыры выйшлі з самалета/
Першае: я ўдзячны за ўсе вашыя званкі і смс‑ы якія атрымліваў да самай ночы! Каб даведацца, што цябе любяць, не трэба паміраць, ці хварэць… Дастаткова, каб грузінскія памежнікі праявілі да цябе «асаблівую» увагу. Другое: да жыцця лепей адносіцца, як да прыгодніцкай аповесці, нечаканыя сюжэтныя павароты якой табе цікавыя, якімі б яны не былі…», — напісаў спадар Ждановіч у Facebook.
Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі адмовіла акцёра ва ўездзе ў Грузію, патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што «дакументы, неабходныя для атрымання візы Грузіі, былі прадстаўлены не поўнасцю».
Як сцвярджаюць праваабаронцы, на практыцы грузінскія памежнікі гэты пункт выкарыстоўваюць як «універсальную» прычыну адмовы.
