Што трэба ведаць, перш чым адправіцца ў іншую краіну? Вэбінар з Крысцінай Рыхтэр (22 ліпеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Юрыстка Крысціна Рыхтэр патлумачыць беларусам у выгнанні, якія займаюцца актыўнай грамадскай, культурнай ці медыйнай дзейнасцю, нюансы замежных паездак.
Калі: 22 ліпеня 2025 года ў 20:00 па Мінску.
Дзе: анлайн.
Тэмы вэбінара:
- у чым розніца паміж экстрадыцыяй і дэпартацыяй;
- як працуе міжнародны вышук і сістэма Interpol;
- што такое Red Notice і іншыя тыпы паведамленняў;
- што такое прынцып невысылкі і чаму ён важны;
- як палітычнае прыстанішча і статус бежанца суадносяцца з міжнародным вышукам;
- як ацаніць рызыкі пры перамяшчэнні і выбары краіны.
Спікерка: Крысціна Рыхтэр — юрыстка, якая шмат гадоў працуе з тэмай вымушанай міграцыі беларуса_к. Была ўдзельніцай рабочай групы пры МУС Польшчы па пытаннях беларуса_к у эміграцыі, мае вялікі досвед у прасоўванні зменаў у заканадаўстве і суправаджэнні кейсаў па легалізацыі і бяспецы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў