• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вугорская служба Радыё Свабода спыняе сваю працу

    Вугорская служба Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыняе сваю працу апоўначы 21 лістапада, праз пяць гадоў пасьля аднаўленьня дзейнасьці, каб забясьпечваць вугорцаў дакладнай, незалежнай навінамі і інфармацыяй.

    Вугорская служба Радыё Свабода спыняе сваю працу

    Праца супрацоўніка Вугорскай службы Радыё Свабоды. Архіўнае фота

    У звароце да сваёй аўдыторыі служба заявіла, што яе каманда «працавала самааддана, каб забясьпечыць незалежную журналістыку для аўдыторыі ў Вугоршчыне».

    Кантэнт службы будзе даступны ў інтэрнэце.

    «Мы глыбока ўдзячныя за давер, удзел і падтрымку ад нашых чытачоў», — гаворыцца ў заяве.

    Прэзыдэнт і генэральны дырэктар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стыў Капус высока ацаніў працу журналістаў Вугорскай службы.

    «Іх прафэсіяналізм, адданасьць справе і нязьменны ўнёсак у нашу місію значна паўплывалі на наш посьпех, і мы застаёмся глыбока ўдзячнымі за ўсё, што яны прынесьлі ў гэтую арганізацыю», — сказаў ён.

    Дзейнасьць Вугорскай службы была аднавілі ў 2020 годзе паводле рашэньня Кангрэсу ЗША. Да гэтага яна працавала з 1950 па 1993 год.

    «Мы ўдзячныя за ўвагу і падтрымку аўдыторыі зь першага дня нашай новай працы і мелі гонар прапанаваць ім унікальныя і арыгінальныя гісторыі», — сказаў кіраўнік Вугорскай службы Тыбар Вовес.

    Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM), якое кантралюе РСЭ/РС, «Голас Амэрыкі» і іншых міжнародных вяшчальнікаў ЗША, 5 лістапада 2025 году паведаміла Кангрэсу аб сваім намеры спыніць вяшчаньне Вугорскай службы. Рашэньне набывае моц 21 лістапада 2025 году.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці