• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд аўтарам Regnum, асуджаным за распальванне нацыянальнай варожасці

    Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд аўтарам расійскага інфармацыйнага агенцтва Regnum, асуджаным за распальванне нацыянальнай варожасці або розні.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/vyarhouny_sud_aguchyc_rashenne_pa_sprave_regnum.jpg

    14 чэрвеня Вярхоўны суд вынес рашэнне па апеляцыйнай скарзе Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі. Скарга засталася без задавальнення, а прысуд — пяць гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тры гады — у сіле.

    — Прысуд пакінуць без зменаў, апеляцыйную скаргу без задавальнення, — зачытаў рашэнне суда старшыня на працэсе суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Давыдаў, перадае Tut.by.

    Раніцай у чацвер судовы працэс працягнуўся выступам старшага пракурора аддзела генеральнай пракуратуры Савановіча.

    У сваім выступе прадстаўнік пракуратуры назваў віну аўтараў Reg­num цалкам даказанай, крытычна адазваўся пра апеляцыйныя скаргі на прысуд і довады саміх падсудных.

    На яго думку, ніякіх сумневаў у вінаватасці Паўлаўца, Алімкіна і Шыпценкі не ўзнікае, а папярэдняе следства і Мінскі гарадскі суд усебакова разглядзелі сабраныя доказы і далі правільную прававую ацэнку.

    Прадстаўнік пракуратуры заклікаў судовую калегію Вярхоўнага суда пакінуць рашэнне Мінскага гарадскога суда ў сіле, а апеляцыйныя скаргі аўтараў Reg­num адхіліць.

    2 лютага аўтараў расійскага інфармацыйнага сайта Reg­num Юрыя Паўлаўца, Сяргея Шыпценку і Дзмітрыя Алімкіна пакаралі пяццю гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тры гады за распальванне варожасці на нацыянальнай глебе ў складзе групы асобаў (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

    Аўтары Reg­num, якія больш за год правялі за кратамі падчас следства, не згадзіліся з прысудам і падалі апеляцыйныя скаргі. 12 чэрвеня ў судзе выступілі Юрый Паўлавец і Сяргей Шыпценка, а таксама іх адвакаты.

    Трэці аўтар Дзмітрый Алімкін у апеляцыйным судзе не ўдзельнічаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці