• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец

    Ён правёў за кратамі амаль пяць гадоў. Капанца пераводзілі з калоніі на турэмныя ўмовы за «парушэнні» кшталту размовы з Віктарам Бабарыкам.

    Палітвязень Сяргей Капанец цалкам адбыў прызначае пакаранне — 5,5 года зняволення. Пра сваё вяртанне ён паведаміў у сацсетках.

    Сяргей Капанец быў членам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы ў Першамайскім раёне Мінска. Мужчына быў арыштаваны 11 жніўня 2020 года, яму інкрымінавалі ўдзел у пратэстах і «арганізацыю беспарадкаў». Капанца палічылі адным з лідараў пратэснага руху Уручча.

    Яго абвінавачвалі ў тым, што дапамагаў Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у «арганізацыі масавых беспарадкаў», што выявілася ў перадачы інфармацыі ў бот Нехты, а таксама ў распаўсюджванні ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім. Капанец не прызнаў віну.

    Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала яго пяццю з паловай гадамі калоніі. Капанец трапіў у наваполацкай калоніі №1, адміністрацыя якой на канец студзеня 2023 года змяшчала Сяргея ў ШІЗА агулам на 150 сутак. Сярод «парушэнняў» была камунікацыя з Віктарам Бабарыкам. 

    Летам 2023 года Капанца перавялі на турэмны рэжым да канца тэрміну. Ён вызваляўся з турмы №4 Магілёва.

    Сяргею Капанцу 50 гадоў. Ён былы прафесійны футбаліст. У 1997–1998 гадах ён правёў 36 матчаў у Вышэйшай лізе, гуляў за «Маладзечна» і слонімскі «Камунальнік». Пасля сканчэння кар’еры пайшоў у медыябізнэс. Працаваў камерцыйным дырэктарам «Альфа-Радыё». Пасля быў дырэктарам рэкламнага агенцтва «Прайм медыя груп», галоўным рэдактарам тэлеканала TV RAY.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці