• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выстава World Press Photo у Гродне і Мінску

    Ад 3 па 17 траўня ў Гродне і ад 23 траўня да 12 чэрвеня ў Мінску пройдзе міжнародная выстава World Press Photo, на якой можна будзе пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фота 2018 года. 

    Фота Ранальда Шэміта,  «Венесуэльскі крызіс»

    Адкрыццё выставы ў Гродне адбудзецца 3 траўня 2018 года а 19.00 на адрасе вул. Дубко, 17 (гандлёвы цэнтр «Old City»).

    Запрашаем таксама на прэс-канферэнцыю з нагоды адкрыцця выставы ў Мінску, на ўрачыстае адкрыццё ды экскурсію.

    Прэс-канферэнцыя адбудзецца 22 траўня, у аўторак, а 19:00 у прасторы культцэнтру КОРПУС. На вашыя пытанні адкажа куратарка і менеджарка World Press Pho­to 2018 І Ўэнь Ся (Нідэрланды).

    ЦЭХ запросіць перакладчыкаў з англійскай на беларускую мову.

    Сёлета адкрыццё і прэс-канферэнцыя аб’яднаныя і пройдуць 22 траўня а 19:00.

    У пытаннях акрэдытацыі звяртайцеся на мэйл events@cech.by або праз тэлефон +375 25 710 31 29.

    Выставы ладзяцца пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

    Партнёр у Гродна: ГА «БАЖ», Hrod­na­Me­di­a­Room.

    Інфармацыйныя спонсары ў Мінску: CIty­Dog — часопіс пра Мінск.

    Фотаконкурс World Press Pho­to – 2018, вынікі якога прадэманструюць дзве беларускія выставы, сабраў 4 548 фатографаў са 125 краінаў, якія заявілі на конкурс 73 044 выявы. Журы, у склад якога ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары з усяго свету, адзначыла найлепшых фатографаў з усяго свету ў васьмі намінацыях («Пільныя навіны», «Агульныя навіны», «Актуальныя тэмы», «Людзі», «Экалогія», «Прырода», «Спорт», «Працяглыя праекты»). Тытул World Press Pho­to – 2018 атрымала праца Ранальда Шэміта. Гэты венесуэльскі фатограф зрабіў для мексіканскай філіі Agence France-Presse здымак ахопленага агнём пратэстоўца падчас антыўрадавых выступаў у Каракасе 3 мая 2017 года.

    12 красавіка 2018 года фатографаў-пераможцаў запрасілі ў Амстэрдам, дзе ўручылі ўзнагароду «Залатое вока» падчас арганізаванага фундацыяй World Press Pho­to – 2018 Фестывалю візуальнай журналістыкі. Фотаздымкі, якія перамаглі ў конкурсе World Press Pho­to – 2018, як і ў папярэднія гады, утварылі міжнародную перасоўную выставу.

    Сёлета выставу World Press Pho­to ужо пяты раз прымае Беларусь (апошнія тры гады афіцыйным партнёрам праекту выступае культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ). Сёлетняя экспазіцыя надрукаваная на шырокафарматных Canon і планшэтных друкарках Ari­zona.

    У 1955 годзе група галандскіх фатографаў арганізавала міжнародны конкурс World Press Pho­to, каб паказаць свае працы аўдыторыі па ўсёй планеце. З таго часу конкурс развіўся ў найбольш прэстыжнае на свеце спаборніцтва фатографаў, а выставы конкурсу ладзяцца больш як у 100 гарадах 45 краінаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці