• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вызначаны пераможцы Зялёнай прэміі

    Green Awards Belarus — гэта ініцыятыва, накіраваная на заахвочванне беларускіх журналістаў і аўтараў кантэнту сацсетак, якія ствараюць матэрыялы на экалагічныя тэмы. Прэмія ініцыюецца «Зялёнай Сеткай».

    Зялёная сетка

    Топ‑5 «Лепшая аналітыка пра экалогію»

    1. Артыкул і відэа ад City­dog «В неделю человек может употребить около 5 граммов микропластика. Это как съесть кредитную карточку». Эколог – о том, как микропластик влияет на нашу жизнь. 
    2. Першая публікацыя з цыклу Радыё Свабода “Сьляды” Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе + інстаграм.
    3. Аналітыка Сяргея Бесараба для яго экспертнага блогу і “Зеркало”: С чем связаны природные аномалии, которые одна за другой обрушиваются на Беларусь? Ученый объяснил и рассказал, чего ждать дальше, а таксама Кліматычны маніфест. Што рабіць з кліматам на прыкладзе Беларусі.
    4. Артыкул на Reform.news«Зеленая Беларусь» предлагает 8 шагов для защиты от погодных катастроф.
    5. Артыкул анлайн-газеты “Слідарнасць”: “Да 2020 года мільёны долараў выдаткоўваліся на беларускую прыроду. Цяпер усе гэтыя праекты зачыненыя”

    Топ «Лепшы відэа-кантэнт на тэму экалогіі»

    1. Навіновы сюжэты праграмы Студыя Белсат. Галоўныя навіны дня: Белпол падзяліўся дакументамі пра выкананне дзяржпраграмаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС — паўсюль недапрацоўкі.
    2. Выпускі антыфэйкавага праекту Беларускага расследвальніцкага цэнтра На «Беларусь 1» заявили, что в Беларуси самые чистые воздух, вода и еда в мире. Проверили, а таксама Фейк от Гигина: только в Беларуси растет численность зубров.
    3. Навіновы сюжэт перадачы Белсату “Тыдзень” — падсумаванне галоўных навінаў тыдня: Лукашэнка зноў наракае на няўдзячных беларусаў — наступствы ўрагану.
    4. Відэа ад рэакцыі анлайн-газеты “Салідарнасць” Вяртанне Чарнобыльскіх земляў.

    Топ‑3 «Лепшы экакантэнт у сацсетках»

    1. Tik­Tok канал пра экалагічны лад жыцця “Мікразеляніна”
    2. Асветніцкія ролікі канала @theothersby ў Tik­Tok: Відэа пра аднаразовыя цыгарэты і Некалькі невялікіх крокаў да экалагічнага ладу жыцця.
    3. Кантэнт блогу хіміка-энцыклапедыста Сяргея Бесараба: Добро пожаловать в пандемицен.

    Асобна журы адзначае мудьтымедыйную гульню “Дворык” за інавацыйнасць ды наватарства формы.

    «Лепшыя падкасты на экалагічную тэматыку»

    1. Падкасты з серыі “Адкрый у сабе вучонага” ад Polske Radio dla Zagrani­cy на Youtube:  Мікрапластык — нябачная, але небяспечная труцізнаГрамадзянская навука і змена клімату і біяразнастайнасць, а таксама Рэкі — блакітныя капіляры Зямлі.
    2. Лабараторны падкаст, прысвечаны радыяцыі ды змене клімата. 

    У складзе журы працавалі Надзея Белахвосцік, Барыс Гарэцкі, Ірына Сухій, Эдуард Мельнікаў ды Яніна Мельнікава. На конкурс Green Awards беларускія журналісты, эксперты і блогеры падалі 47 работ. Работы ацэньваліся па 10-бальнай шкале паводле 7  крэтэраў (прыклад для СМІ, прыклад для сацсетак).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці