Women in front! БАЖ далучаецца да кампаніі МФЖ з нагоды 8 сакавіка
Гендэрная роўнасць — важнае пытанне для журналісцкіх асацыяцый.
Сёлета БАЖ далучаецца да кампаніі МФЖ з нагоды 8 сакавіка.
Дзяржавы — члены ААН прызналі ў Пекінскай платформе дзеянняў 1995 г. важнасць ролі СМІ ў фарміраванні ўспрымання жанчын у грамадстве і ў паляпшэнні становішча жанчын, але, згодна даследаванняў, сітуацыя мала змянілася, а СМІ працягваюць выкарыстоўваць гендэрныя стэрэатыпы ў сваіх матэрыялах.
Як правіла, сярод студэнтаў журналістыкі пераважаюць жанчыны. Аднак, яны складаюць менш за палову супрацоўнікаў СМІ, яшчэ радзей займаюць кіруючыя пасады, і менавіта жанчыны складаюць большасць сярод журналістаў з нестабільнай занятасцю з больш нізкім заробкам. Як правіла, журналісткі не так часта пішуць на тэмы палітыкі і эканомікі, але асвятляюць ахову здароўя, адукацыю, а таксама культурна-забаўляльныя тэмы. Акрамя таго, усё часцей яны становяцца аб’ектамі кібергвалту.
Журналисты решают, кого общество увидит и услышит. Об этом стоит размышлять