• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яны змагаліся за свабоду слова

    ­Днямі ўвагу журналісцкай с­упольнасьці прыцягнула навіна: у склад грамадзкай каардынацыйнай рады запрасілі недзяржаўных журналістаў. Надзвычай цікава.

    Але пры чым тут грамадзкасьць? Бо, як далей паведамляе сайт, Жане Літвіной, Язэпу Сярэдзічу і Алене Міронавай пр­апанавала ўвайсьці ў яе склад не грамадзкасьць і нават не сама гэтая рада, а Савет Міністраў (!).

    Ну вось вам і грамадзкая ініцыятыва. Да таго ж, раней сваёй пастановай Савет Міністраў як раз і стварыў гэтую раду, зацьвердзіў ейны склад, а старшынём, намесьнікам і сакратаром «абраў» адпаведна П. Якубовіча, А. Баса і В. Мялешку.

    Грамадзкасьць, значыць, тут не пры чым. Ну што ж. Хай будзе і такая ўрадавая структура. Але цікава, чым яна будзе займацца? І навошта ўвогуле яе было ствараць?

    Зьвернемся да пастановы. Галоўная мэта дзейнасьці рады палягае ў рэалізацыі і абароне «конституционных прав граждан на свободу получения и распространения информации».

    Сярод больш канкрэтных задачаў — «обеспечение правильного применения норм Закона Республики Беларусь от 17 июля 2008 года „О средствах массовой информации“… и иного законодательства в сфере массовой информации;

    рассмотрение спорных вопросов, возникающих при применении Закона Республики Беларусь „О средствах массовой информации“ и иного законодательства в сфере массовой информации».

    Але ж з афіцыйных крыніцаў вядома, што сытуацыя са свабодай слова ў краіне — выдатная, а на мэдыярынку шырока рэпрэзентаваныя як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя СМІ. Хто тады ў нашай краіне робіць замах на «на свободу получения и распространения информации»? Не выпадае ж падазраваць Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію ці «Советскую Белоруссию», першы намесьнік старшыні і галоўны рэдактар якіх увайшлі ў склад рады!

    Дарэчы, а чаму ў складзе рады няма прадстаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў «Белпошта» і «Белсаюздрук»? Гэта дазволіла б кампэтэнтна абмеркаваць, ці не зьяўляецца замахам на канстытуцыйныя правы выключэньне з падпіснога каталёгу ды выдаленьне шэрагу недзяржаўных выданьняў з сыстэмы распаўсюду праз шапікі…

    Што да «правильного применения норм» закона і разгляду ­«спорных вопросов», дык ці ня ёсьць гэта часткай абавязкаў нашай пракуратуры і судоў? І чаму не пракуратура і суды мусяць «даваць оценку о наличии (отсутствии) в продукции вышедших в свет средств массовой информации нарушений требований Закона Республики Беларусь «О средствах массовой информации»?

    Карацей, як любілі казаць за саветамі, «ситуация порождает больше вопросов, чем ответов».

    А можа, яно так і трэба? Жыцьцё ў краіне ўсё ж ускладняецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці