YouTube блакуе для ўкраінцаў канал расійскай журналісткі Латынінай
Ва Украіне былі заблакаваныя тры YouTube-каналы, якія распаўсюджвалі наратывы, што адпавядалі расійскай прапагандзе.

Юлія Латыніна, 2013 год. Фота: Dmitry Rozhkov, ru.wikipedia.org
Пра гэта паведаміў Цэнтр па супрацьдзеянні дэзінфармацыі.
Такім чынам, былі заблакаваныя канал расійскай журналісткі Юліі Латынінай і два YouTube-каналы былога народнага дэпутата Украіны Генадзя Балашова, які пакінуў Украіну на пачатку паўнамаштабнага ўварвання.
Варта адзначыць, што 20 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выканаў рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні санкцый супраць Латынінай і Балашова.
Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси
Расійская журналістка і пісьменніца Юлія Латыніна, якую называюць «апазіцыянеркай», выказвала антыўкраінскія погляды, у прыватнасці, сцвярджаючы, што Украіна была ўтворана штучна, украінская мова «не такая культурна развітая, як руская», а ўкраінцы і рускія — «брацкія народы».
