• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З журфака БДУ сышла дэкан — яна адлічвала студэнтаў пасля сутак

    Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Самусевіч працавала на пасадзе дэкана з 3 ліпеня 2018 года. 

    Пра яе звальненне стала вядома з сайта факультэта. 

    З 2014-га па 2017‑ы Самусевіч выконвала абавязкі загадчыка кафедры перыядычнага друку на журфаку.

    У 2020 годзе і пасля яго праславілася рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, якія выходзілі на акцыі пратэстаў, былі затрыманыя і адбывалі суткі.

    Самусевіч прымушала студэнтаў пісаць тлумачальныя, выносіла дысцыплінарныя спагнанні, адлічвала з факультэта. 

    Выказвалася яна і аб сітуацыі ў краіне. 

    «У нас па-сапраўднаму моцная ўлада, на чале якой знаходзіцца выдатны лідар. Гэта адзначаюць і ў іншых краінах. Тым не менш сам прэзідэнт не аднойчы казаў пра тое, што бываюць розныя акалічнасці. Вельмі важна прадугледзець і папярэдзіць іх, каб наша дзяржава не паўтарыла сумны досвед тых краін, дзе мелі месца так званыя каляровыя рэвалюцыі», — казала яна ў інтэрв’ю аднаму з дзяржаўных СМІ.

    Многія выкладчыкі факультэта журналістыкі трапілі на суткі.

    У зняволенні пабывала дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання журфака Ганна Курэйчык.

    Такі ж лёс напаткаў яе калегу Ксенію Мартуль.

    Дацэнта Аляксандра Дуброўскага, які працаваў на кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, звольнілі, абвінаваціўшы ў парушэнні карпаратыўнай этыкі. Як парушэнне этыкі кіраўніцтва інтэрпрэтавала подпіс выкладчыка пад калектыўным зваротам супраць фальсіфікацый, гвалту і беззаконня. І гэта толькі выпадкі, вядомыя сродкам масавай інфармацыі.

    Пачынаючы з 2020-га з факультэта журналістыкі БДУ пайшлі «па згодзе бакоў» многія выкладчыкі. Не ўсе з іх рабілі гэта публічна, каб мінімізаваць небяспеку.

    Читайте ещё:

    Социолог: С таким вызовом независимые СМИ никогда не сталкивались

    «Казаў, што будзе апошнім, хто выключыць святло ў аэрапорце». 7 фактаў пра палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса

    Аднавілася закрытае пасяджэнне па справе БелаПАН. Ідуць спрэчкі бакоў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці