• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Забароненыя расійскія сайты даступныя па ўсёй тэрыторыі Еўразвяза

    Праз тры гады сайты «падсанкцыйных» расійскіх СМІ ўсё яшчэ даступныя ў большасці краін ЕЗ, гаворыцца ў дакладзе Інстытута стратэгічнага дыялогу. Славакія і Польшча паказалі найгоршыя вынікі барацьбы з крамлёўскай прапагандай, Францыя і Германія аказаліся больш эфектыўнымі.

    Забароненае RT. Фота: Omar Marques/SOPA Images/LightRocket via Get­ty Images

    Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года Еўразвяз забараніў пракрамлёўскім медыям дзейнасць на тэрыторыі ЕЗ з мэтай «супрацьдзеяння дэзінфармацыі». Гаворка ідзе ў тым ліку і пра вэб-сайты. Аднак праз тры гады пасля ўвядзення санкцый забароненыя расійскія СМІ па-ранейшаму даступныя ва ўсіх краінах-членах ЕЗ.

    Расійскія дзяржСМІ працягваюць утрымліваць пазіцыі ў інтэрнэце і нясуць «пастаянны выклік заходнім дэмакратыям». У дакладзе адзначаецца, што блакіроўкі «падсанкцыйнага кантэнту» з боку інтэрнэт-правайдараў «у значнай ступені неэфектыўныя».

    Пад санкцыі Еўразвяза патрапілі тэлеканал RT, раней вядомы як Rus­sia Today, медыяструктуры Sput­nik, а таксама іншыя падкантрольныя Крамлю СМІ, якія абвінавачваюцца ў вядзенні «інфармацыйнай вайны».

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси

    Даследаванне ISD праводзілася ў Германіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Чэхіі і Славакіі, у кожнай з якіх правяраліся тры асноўныя інтэрнэт-правайдары.

    Справаздача выявіла 26 СМІ, якія патрапілі пад санкцыі, і паспрабавала прагледзець 58 звязаных з імі даменаў. У 76% выпадкаў правайдары не здолелі заблакаваць доступ да забароненых сайтаў.

    Аўтары даклада крытыкуюць Еўрапейскую камісію за «няздольнасць» падтрымліваць «канчатковы спіс розных ітэрацый даменаў», ці адрасоў вэб-сайтаў.

    «Праблема ў тым, што калі яны ўводзяць санкцыі супраць расійскіх дзяржаўных СМІ, яны згадваюць СМІ, супраць якіх уводзяць санкцыі, напрыклад, Rus­sia Today, Sput­nik і гэтак далей,  — сказаў аўтар даклада Пабла Марыстані де лас Касас. – Калі б Еўрапейская камісія пералічыла розныя дамены, пра сувязь якіх з пракрамлёўскімі СМІ вядома, гэта істотна палегчыла б дзяржавам-удзельніцам і інтэрнэт-правайдарам забяспечыць выкананне гэтых блакіровак».

    Аўтар даклада заклікае Еўракамісію публікаваць «агульнадаступны спіс, які мусіць пастаянна абнаўляцца», і ўключаць яго ў пакеты санкцый.

    Натуральна, Расія імкнецца абыходзіць заходнія санкцыі. «Некаторыя СМІ, напрыклад, RT, выкарыстоўваюць так званыя люстэркавыя дамены, на якіх яны «проста капіруюць змест заблакаванага сайта ў новы URL — новую спасылку, каб абысці гэтыя санкцыі», — сказаў аўтар даклада.

    Аналітык знайшоў яшчэ адзін пралаз для абыходу санкцый: шматлікія акаўнты сацсеткі X размяшчаюць спасылкі на забароненыя СМІ. У траўні такія акаўнты размясцілі амаль 50 тысяч спасылак, прычым амаль усе на сайты, звязаныя з RT.

    Маніторынг выявіў, што Славакія паказала найгоршы вынік, увогуле не робячы ніякіх блакіровак, Польшча аказалася на другім месцы. А вось Францыя і Германія былі больш эфектыўнымі ў барацьбе з крамлёўскай прапагандай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці