«Заклікі да захопу ўлады і змова». Стала вядома, у чым вінавацяць палітолага Валерыю Касцюгову — ёй пагражае да 12 гадоў
30 чэрвеня сілавікі прыйшлі па экспертку, рэдактарку Валерыю Касцюгову. Быў ператрус, пасля Касцюгову змясцілі на Акрэсціна, затым — у СІЗА на Валадарскага. Увесь гэты час не было інфармацыі, па якой справе праходзіць экспертка. Нарэшце, стала вядома: Касцюгову вінавацяць у закліках і змове па захопу ўлады, піша "Наша Ніва".

Тое ж абвінавачванне і ў эксперткі Таццяны Кузінай, якую затрымалі ў мінскім аэрапорце 29 чэрвеня. Па гэтых жа артыкулах праходзяць Марыя Калеснікава, «змоўшчыкі» Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў