Закрылася шоу «Ноч з Чалым»
Многія гледачы чакалі працягу, бо лічылі, што шоу проста пайшло на канікулы. Але сам вядучы абвесціў, што працягу не будзе.

У студыі «Ночы з Чалым». Кадр з апошняга выпуску праграмы
Сяргей Чалы ў эфіры «Обычного утра» падкрэсліў, што выпуск «Ночы з Чалым», які выйшаў у чэрвені, быў не проста апошнім у сезоне, а апошнім наогул.
Аналітык застаецца ў ютубе ў іншых праграмах. Напрыклад, у «Навінах з Чалым» на канале Беларускага расследавальніцкага цэнтра. Там жа будзе працягваць выходзіць і яго эканамічная праграма.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў