Жаночая камера, у якой сядзіць журналістка Ірына Слаўнікава, аб’явіла галадоўку
                         Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў                    
                
                            Прычынай сталі нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных на Акрэсціна.

Жанчын пазбавілі магчымасці атрымліваць перадачы, быццам бы з‑за пагрозы каронавіруса. А днямі ў іх канфіскавалі зубныя шчоткі і лекі, якія перайшлі «ў спадчыну» ад тых, хто ўжо вызваліўся.
Медыя паведамляюць, прычынай гэтага пакарання стала тое, што «яны не тым тонам папрасілі ў адміністрацыі туалетную паперу». Пра гэта распавяла адна з былых сукамерніц Ірыны Слаўнікавай.
Журналістку Ірыну Слаўнікаву затрымалі разам з мужам пасля вяртання з адпачынку непасрэдна ў мінскім аэрапорце. Абаіх арыштавалі на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў