Журналіст «Еўрарадыё» перамог у польскім стэндап-шоу
Беларускі комік Міхась Ільін перамог у польскім стэндап-шоу Masz minutę. На YouTube з’явіўся выпуск праграмы з ім.

“Ёсць такое польскае шоу “Masz Minutę”. Такі “Х‑фактар” для комікаў. Кажуць, што там выйграў нейкі беларус. Больш нічога не скажу — проста дадам спасылку ў рэплай”, — напісаў Ільін ў Х.
Сэнс шоу тым, што 10 комікаў жартуюць перад журы, якія пазней ацэньваюць іх выступы. Кожнаму з удзельніку даецца мінімум хвіліна, пасля якой журы мае права спыніць выступ.
Ільін жартаваў пра лёс беларусаў у эміграцыі. Напрыклад, пра тое, што іх у Польшчы часта блытаюць з украінцамі.
Напрыканцы праграмы, падчас вердыкту, журы адзначылі яго выступ як найлепшы. Узнагарода: здымкі стэндап-маналога.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў