• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў, што наведвалі ў брэсцкай лякарні Някляева, міліцыянты папярэдзілі пра “непажаданыя наступствы”

    Уладзімір Някляеў быў затрыманы ў ноч з 24 на 25 сакавіка на брэсцкім чыгуначным вакзале, калі вяртаўся з Варшавы ў складзе дэлегацыі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасці пасля сустрэчаў з польскімі палітыкамі і дыскусіі наконт сітуацыі ў Беларусі ў польскім парламенце — Сейме.

    Фота Міланы Харытонавай

    Спачатку яго даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання, але пазней — з папярэднім дыягназам “гіпертанічны крыз” — Някляеў быў шпіталізаваны ў аддзяленне неўралогіі Брэсцкай лякарні хуткай медычнай дапамогі.

    Раніцай 26 сакавіка яго наведалі мясцовыя калегі-літаратары, праваабаронцы, а таксама сябры брэсцкай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.  Падчас непрацяглай размовы Някляеў паспеў паведаміць, што на яго не быў складзены пратакол, які б сведчыў, што ён мае статус затрыманага. Тым не менш, звонку і на некаторых паверхах у лякарні былі заўважаны супрацоўнікі міліцыі.

    Пасля гэтай сустрэчы да журналістаў падыйшлі начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Вайтовіч і намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС аблвыканкама Вячаслаў Максімук. Яны распавялі журналістам пра “непажаданыя наступствы” гэтага візіту, “па-добраму” папярэдзіўшы пра неабходнасць тэрмінова сыйсці з лякарні. У іншым выпадку сябраў БАЖ паабяцалі адвезці ў міліцэйскі пастарунак.

    Гэтая лякарня ў Брэсце знаходзіцца зусім побач з плошчай Леніна, дзе на 26 сакавіка была абвешчана чарговая акцыя пратэста. Мерапрыемства не адбылося, аднак супрацоўнікі міліцыі затрымалі рэдактара сайта «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка, які рабіў “жывую” трансляцыю з плошчы. Ён быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС Брэста і неўзабаве адпушчаны без складання пратакола.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці