• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Кацярыну Андрэеву з гомельскай калоніі перавялі ў СІЗА ў сувязі з «працэсуальнымі дзеяннямі»

     Журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева (Бахвалава) больш не ўтрымліваецца ў жаночай калоніі №4 Гомеля.

    Гэта вынікае з лістоў ёй, якія вяртаюцца адрасатам. У той жа час ні сям’я, ні адвакаты пакуль не ведаюць, дзе Кацярына.

    Кацярыну Андрэеву перавялі ў СІЗА ў сувязі з «працэсуальнымі дзеяннямі». Яе статус невядомы

    Муж журналісткі Ігар Ільяш пацвердзіў, што Кацярыны ў калоніі няма — яе перавялі ў гомельскі СІЗА.

    «Так, сапраўды, Каці няма ў папраўчай калоніі — з 10 лютага яна знаходзіцца ў СІЗА №3 г. Гомля. Я не распаўсюджваў гэтую інфармацыю, бо спадзяваўся спачатку нешта даведацца па сутнасці, разабрацца, што адбываецца. Але ўсё марна. На сённяшні дзень я ведаю толькі тое, што яе перавялі ў СІЗА ў сувязі з нейкімі «працэсуальнымі дзеяннямі».

    Раней палітзняволеную Наталлю Хершэ з ІК‑4 перавялі ў крытую турму, пастрожыўшы ёй рэжым.

    Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Даша Чульцова — журналісткі тэлеканала «Белсат». Дзяўчатам прысудзілі па два гады калоніі за стрым з акцыі развітання з Раманам Бандарэнкам у лістападзе 2020 года ў Мінску. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці