Журналістку Мілану Харытонаву пакінулі да суда ў ізалятары
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналістку Мілану Харытонаву пакінулі ў ізалятары да суда.
Учора ў Брэсце былі затрыманыя журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук. У РУУСе Мілане стала кепска, ёй выклікалі «хуткую», паведамляе belsat.eu. Ёй аказалі дапамогу, але пакінулі ў ізалятары.
Журналіста Алеся Леўчака шпіталізавалі з абвастрэннем хранічнай хваробы.
Ляўчук і Харытонава былі затрыманыя 11 кастрычніка, на іх склалі пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі»).
Агулам па краіне ўчора было затрымана каля 40 журналістаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў