• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту «Белсату» Аляксандру Сідарэўскаму прысудзілі 15 сутак арышту

    12 кастрычніка Магілёўскі раённы суд прызнаў журналіста вінаватым паводле ч.3. арт.23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіў яму 15 содняў арышту. У залік Сідарэўскаму пойдуць трое содняў, якія ён адбыў у ізалятары яшчэ да суду.

    На разгляд справы Сідарэўскага прыехаў старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. На судзе ён пацвердзіў, што Сідарэўскі сапраўды з’яўляецца сябрам арганізацыі і выконвае абавязкі журналіста. Выклікаць прадстаўніка БАЖ прапанаваў суддзя Максім Курпачанка.

    Сідарэўскі на судзе заявіў, што прысутнічаў на мірнай акцыі пратэсту ў Магілёве 23 жніўня і 6 верасня ў якасці журналіста «Белсату». У адміністратыўным пратаколе Сідарэўскага так і пазначана: «быў у камізэльцы з надпісам «прэса», вёў відэаздымку, дэманструючы гэта людзям, чым выказваў незадавальненне прэзідэнцкімі выбарамі». На аператыўных здымках, прадстаўленых міліцыяй у суд у якасці доказаў віны Сідарэўскага, ён стаіць з прафесійнай камерай у руках і здымае тое, што адбываецца навокал.

    І ўсё ж такі гэтага не хапіла суддзі, каб вярнуць справу Сідарэўскага назад у РАУС на дапрацоўку. Ён палічыў, што Сідарэўскі не мае працоўнай дамовы ні з якім беларускім СМІ, а таксама не мае акрэдытацыі як журналіст тэлеканалу «Белсат», а значыць, з’яўляецца простым удзельнікам акцыі і вінаваты.

    Гэта ўжо не першы прысуд журналісту нібыта за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Магілёве. 13 жніўня Кастрычніцкі суд прызнаў яго ўдзельнікам акцыі, дзе той не прысутнічаў фізічна, і пакараў яго 8 соднямі арышту. Сідарэўскі назваў гэтую справу «цалкам сфальсіфікаванай».

    «Гэта пераслед міліцыяй мяне як журналіста. Цяпер міліцыя баіцца журналістаў і нават проста людзей, якія здымаюць фота ці відэа на акцыях пратэсту. Ім такая карцінка не патрэбна», — кажа Аляксандр Сідарэўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці