• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты атрымалі ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

    Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі узнагародзіў медалямі 14 выбітных асобаў. У спісе атрымаўшых медалі Францыска Скарыны, «Няскораных» (Ларысы Геніюш),«Гонар і годнасць» і «За пленную працу на карысць Беларусі» нямала незалежных журналістаў.

    медаль Геніюш

    Фота: Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

    Кабінет пастанавіў:

    1. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за шматгадовы ўнёсак у развіццё і прасоўванне беларускай гісторыі і культуры:

    • Паўла Мажэйку — беларускага журналіста, грамадскага актывіста, культурнага менеджара.
    • Андрэя Катлярчука — гісторыка, кандыдата гістарычных навук, доктара гісторыі.

    2. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:

    • Сцяпана Пуцілу — беларускага журналіста, аўтара грамадска-палітычнага канала NEXTA.
    • Ірэну Лясоту — філосафку, публіцыстку, грамадскую лідарку;
    • Марыю Сёдэрберг — швэдскую фотажурналістку і пісьменніцу;
    • Ірыну Пярвойкіну — беларускую актывістку ў Аўстрыі.

    3. Узнагародзіць медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі:

    • Вячаслава Лазарава — беларускага незалежнага журналіста і відэааператара;
    • Ірыну Слаўнікаву — беларускую журналістку і медыяактывістку;
    • Паўла Вінаградава — актывіста моладзевага крыла «Zme­na», вязьня сумлення.

    4. Узнагародзіць медалём «Гонар і годнасць» наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:

    • Яўгена Меркіса — беларускага журналіста, краязнаўцу, грамадскага актывіста.
    • Уладзіміра Мацкевіча — беларускага філосафа і метадолага, грамадска-палітычнага дзеяча, тэлевядучага.

    Таксама тры асобы будуць узнагароджаныя непублічна.

    Лаўрэты намінаваліся грамадскімі арганізацыямі і актывістамі і былі ўхваленыя Камісіяй па ўзнагародах пры АПКБ. Адпаведная пастанова падпісаная 9 снежня кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святланай Ціханоўскай.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці