Журналісты прыйшлі сустракаць пасля «сутак» Дар’ю Спевак, іх затрымалі. Дар’ю выпусцілі з ізалятара
30 кастрычніка 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сёння каля ізалятара на вуліцы Акрэсціна былі затрыманыя чацвёра журналістаў. Калегі прыйшлі сустрэць Дар'ю Спевак, журналістку Onliner.by, пасля 13-суткавага арышту.
Затрыманыя журналісты Onliner.by Аляксандр Ружачка, Ігар Дземянкоў і Улад Барысевіч. А таксама відэограф Дзяніс Жук — супрацоўнік БелаПАН і пазаштатны супрацоўнік TUT.BY.
Журналістаў адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска і адпусцілі там. Тэхніку не забіралі, пратаколаў не складалі.
Дар’ю Спевак вызвалілі пасля 13-сткавага арышту.
Яна сказала, што ўмовы ўтрымання ў дачыненні дда яе былі прымальнымі. На яе погляд, самымі цяжкімі былі першыя суткі арышту, пакуль трэба было прывыкаць да новых умоў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Святлана Ціханоўская: «Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»
21.05.2024
Раман Пратасевіч анансаваў сваё вяртанне ў вялікае блогерства
12.02.2024
Улады ўсё ж узяліся за жудасныя газеты, якія раскідваюць мінчукам. Справай займаюцца сілавікі
12.06.2024
Алене Дубовік патрэбная падтрымка. Давайце дапаможам калезе!
30.12.2024