• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зводная інфармацыя пра пераслед журналістаў у сакавіку 2017 года

    У сакавіку 2017 года беларускія медыя сутыкнуліся з надзвычайным ціскам і рэпрэсіямі з боку ўладаў. 2017 год стаў найгоршым у гэтым плане за апошнія гады пасля 2011-га.

    У сакавіку 2017 года ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала 120 выпадкаў парушэння правоў журналістаў, звязаных з выкананнем імі прафесійнай дзейнасці.

    Затрыманняў — 94 выпадкі.
    Фактаў адміністрацыйнага пераследу — 40. З іх:
    — па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконны выраб прадукцыі СМІ (працу без акрэдытацыі) складзена 13 пратаколаў, вынесена 3 штрафы.
    — па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне парадку арганізацыі альбо ўдзелу у масавых акцыях складзена 14 пратаколаў. Пакаранні ў выглядзе арышту — 10 выпадкаў, штраф — 4 выпадкі.

    Фактаў збіцця журналістаў міліцыяй —  6 выпадкаў.

    Фактаў пашкоджання апаратуры — 3 выпадкі.

    Фактаў, калі пасля вобшуку была забраная апаратура — 2 выпадкі.

    Падрабязную інфармацыю пра кожны выпадак можна паглядзець у табліцы Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца).

    Фота на галоўнай староцы diecast43.livejournal.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці