• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З’явіўся падрабязны юрыдычны аналіз сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

    Грунтуючыся на нормах міжнароднага крымінальнага права, эксперты Цэнтра права і дэмакратыі Justice Hub — Марыке дэ Хун, Андрэй Васільеў і Марыя Колесава-Гудзіліна — падрыхтавалі  падрабязны юрыдычны аналіз сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, учыненых Лукашэнкам і беларускімі ўладамі ў перыяд з мая 2020-га па май 2023 года.

    У час падрыхтоўкі даклада праваабаронцы галоўным для сябе абралі такое пытанне: ці ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што супраць беларускага насельніцтва былі здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці?

    «Гэты даклад — унёсак у магчымасці міжнароднай супольнасці, каб падтрымаць беларускі народ у ягоных надзеях на спыненне гвалту і беспакаранасці, а таксама ў ягонай барацьбе за мір, дэмакратыю і справядлівасць. Гэта была вельмі складаная і карпатлівая праца. Экспертам нашай арганізацыі ўдалося сабраць вялікі спіс доказаў злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму і прааналізаваць іх», — падрэсліў кіраўнік Jus­tice Hub Дайнюс Жалімас.

    У дакладзе прадстаўлены ўсебаковы прававы аналіз магчымасцяў прыцягнення да адказнасці праз:

    • Міжнародны крымінальны суд,

    • Унутраныя суды (у Беларусі і замежжы),

    • Стварэнне спецыяльнага трыбунала па злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі.

    Таксама праваабаронцы адзначылі шырокі спектр патэнцыйных злачынцаў. У дакуменце падкрэсліваецца асаблівая роля пракурораў і суддзяў у пераследзе грамадзян па палітычных матывах. У спіс патэнцыйных вінаватых патрапілі і суддзі Канстытуцыйнага суда Беларусі, якія пацвердзілі канстытуцыйнасць шэрагу рэпрэсіўных законаў, тым самым забяспечыўшы юрыдычнае абгрунтаванне рэпрэсій.

    Прачытаць поўную версію даклада (на ангельскай мове) можна тут

    Чытайце яшчэ:

    Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі

    «З маімі артыкуламі таксама будзе нямала». У Гомелі пачынаецца суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай

    Сумленне і гонар за кратамі. У розных краінах прайшла акцыя салідарнасці з Паўлам Мажэйкам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці