• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Лёгіка ў Чаргінца — адабраць і падзяліць. На сваю карысьць», — незалежныя выдаўцы

    Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на зьезьдзе СПБ выступіў з ініцыятывай адлічваць у Літфонд «сродкі ад продажу замежнай літаратуры, якая ўвозіцца з-за мяжы, і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі». Ён кажа, што гэтыя сродкі пойдуць на разьвіцьцё беларускай літаратуры. Як да гэтай ідэі ставяцца незалежныя выдаўцы, якіх Чаргінец прапануе абкласьці яшчэ адным падаткам?

    Дырэктар Літаратурнага дома «ЛогвінаЎ» Ігар Логвінаў ініцыятыву Мікалая Чаргінца ацаніў так:

    Ігар Логвінаў

    «Лёгіка ў Чаргінца — як лёгіка ва ўсіх дзяржаўных бандытаў: адабраць і падзяліць. На сваю карысьць. Яны ня могуць знайсьці сродкі зь дзяржаўнага бюджэту і прапануюць забраць у іншых. А дзяржаўных выдавецтваў у ніводнай нармальнай краіне ўжо не засталося. І гэта ня справа дзяржавы — друкаваньне кніжак. Праблема дзяржавы — рэгуляваньне ў галіне культуры. Напрыклад, палякі выдаткоўваюць 2% ВУП на разьвіцьцё культуры, у тым ліку і кніжнай культуры, літаратуры. І яны ня думаюць, дзе і ў каго гэтыя грошы адабраць.

    Па-другое, гэтыя 3%, якія прапануе Чаргінец, усё адно будуць праплочваць нашы пакупнікі. І Беларусь ужо даўно ня „самая чытаючая дзяржава“. У нас і так кнігі ўжо ў некалькі разоў даражэйшыя, чым у Расеі, тыя ж расейскія кніжкі. І ўвядзеньне яшчэ аднаго падатку наагул „абрушыць“ чытаючую публіку.

    Ну, і па-трэцяе, гэты ўдар па незалежных выдавецтвах, адпаведна, ударыць менавіта па беларускай літаратуры. Таму што асноўная маса беларускіх актуальных аўтараў друкуецца менавіта ў незалежных выдавецтвах. А ў дзяржаўных выдавецтвах выходзяць двухтомнікі Анатоля Рубінава і да яго падобных. Калі ўвядуць такі падатак, то мы за нашы ж грошы атрымаем такую літаратуру, якую любіць Чаргінец».

    Дырэктар выдавецтва «Галіяфы» Зьміцер Вішнёў саму ідэю адлічваць пэўны працэнт на разьвіцьцё беларускай літаратуры ацэньвае як нядрэнную, але не разумее, чаму гэта тычыцца менавіта незалежных выдавецтваў. Тым больш што менавіта незалежныя выдавецтвы працуюць зь беларускімі аўтарамі. 90% кніг, якія ён выдае, — беларускамоўная літаратура:

    Зьміцер Вішнёў

    «Калі я ў 1990‑х гадах працаваў літаратурным кансультантам у Саюзе беларускіх пісьменьнікаў, старэйшыя калегі мне распавядалі, што за савецкім часам былі пэўныя адлічэньні ад выдачы кніжак у Літфонд, і гэта было апраўдана. Я думаю, што, магчыма, сама ідэя пералічэньня пэўных працэнтаў і цікавая. Але дзе гарантыя, што гэтыя сродкі пойдуць менавіта на разьвіцьцё літаратуры? Можа, усё ж такі трэба браць падатак не з кніжных выдаўцоў, а зь іншай камэрцыйнай дзейнасьці і накіроўваць на выдаваньне беларускай літаратуры? І наагул, падаткі, я лічу, трэба пераарыентаваць.

    Што тычыцца нашых незалежных выдавецтваў, яны і так на мяжы выжываньня. Працуецца сёньня незалежным выдавецтвам вельмі цяжка, асабліва тым, хто працуе зь беларускай кнігай. І яшчэ адно пытаньне: а чаму гэта тычыцца толькі незалежных выдавецтваў? То бок возьмуць з нас, недзяржаўных, і перададуць дзяржаўным, якія і так маюць датацыі зь бюджэту?»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці