• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-сакратара A1 асудзілі за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання», якога не існавала

    ГУБАЗіК раскрыў падрабязнасці справы Мікалая Брэдзелева. Гэта дазволіла пабачыць, як фальсіфікуюцца палітычныя справы.

    Пасля таго, як былому прэс-сакратару A1 Мікалаю Брэдзелеву абвясцілі прысуд чатыры гады калоніі, сілавікі вырашылі раскрыць падрабязнасці справы.

    Згодна з гэтай інфармацыяй, яму закідалі арт. 361–2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) за тое, што Антон Матолька на сваім канале піярыў A1 і быў знаёмы з Брэдзелевым. Адбывалася гэта ў перыяд са жніўня па снежань 2020 года. Праўда, тут ёсць два нюансы.

    Першы ў тым, што на гэты момант канал «МотолькоПомоги» не быў прызнаны ані экстрэмісцкім фармаваннем (канал прызналі такім 17 сакавіка 2022 года), ані нават экстрэмісцкімі матэрыяламі (ён з’явіўся ў гэтым спісе 20 сакавіка 2021 года).

    Гэта значыць, фактычна, закону надалі зваротную сілу. 

    У цяперашнім беларускім заканадаўстве пад «экстрэмісцкую» патрапляе любая дзейнасць, крытычная адносна ўлады Аляксандра Лукашэнкі.

    У саміх рэкламных допісах няма нічога крымінальнага — там блогер расказвае пра новыя праекты A1 і час ад часу троху «накідвае» на канкурэнтаў кампаніі.

    Такім чынам, быццам бы, A1 фінансавала «экстрэміста» Матольку.  

    Другі нюанс — ніводная з дамоваў, апублікаваных у канале сілавікоў, не была падпісаная ўласна Брэдзелевым. Матолька заключаў кантракт з PR-кампаніяй «Сетэ Студыя», якая уласна, і была нанятая для піяру А1.

    Паколькі суд быў закрытым, дэталі яго невядомыя.

    Мікалай Кірылюк, прававы дарадца Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва эмацыйна пракаментаваў гэту справу:

    «Галоўная рэч у тым, што Мікалая Брэдзелева ўвогуле не мусілі затрымліваць. Няма розніцы ў прававым сэнсе, прызнаная нейкая супольнасць экстрэмісцкім фарміраваннем ці не — гэта палітычны пераслед.

    І сам гэты закон не прававы. Заканадаўства, датычнае экстрэмісцкіх фарміраванняў, створанае выключна для пераследу праціўнікаў дзейнай улады. Яно супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным прававым актам у галіне правоў чалавека, якія Беларусь падпісала і любы міжнародны суд апраўдаў бы Брэдзелева».

    Нагадаем, Мікалая Брэдзелева затрымалі 10 снежня 2021 года. Падчас затрымання яго катавалі, а пасля выклалі ягоныя інтымныя фота ў праўладныя каналы. 

    Гэта не першы выпадак, калі законам фактычна надаюць зваротную сілу. Артыкул 361–1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) не раз выкарыстоўвалі, каб адправіць у калонію журналістаў.

    Так, фрылансера Андрэя Кузнечыка асудзілі на 6 год калоніі ўзмоцненага рэжыму за супрацу з «Радыё Свабода». Журналіста затрымалі 25 лістапада 2021 года, медыя прызналі экстрэмісцкім фармаваннем толькі праз месяц пасля гэтага (23 снежня).

    Галоўрэду БелаПАН Ірыне Леўшчынай прысудзілі 4 гады калоніі. Яе арыштавалі 18 жніўня 2021-га, агенцтва прызналі экстрэмісцкім фармаваннем толькі 1 лістапада.

    3 лістапада 2021 года ў той жа спіс унеслі Белсат. Журналістку Ірыну Слаўнікаву, якую затрымалі за пару дзён да гэтага, асудзілі ў тым ліку па артыкуле 361–1 на 5 год калоніі.

    Пад гэты артыкул падганяюць і прысуды актыўным грамадзянам. Так, у сакавіку мінулага года затрымалі маці пяці дзяцей Вольгу Залатар. Сярод абвінавачанняў — стварэнне чатаў «Ждановічы сёння», «Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя», якія прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі толькі праз 7 месяцаў пасля арышту жанчыны (у спіс МУС чаты ўнеслі 22 кастрычніка 2021-га).

    Чытайце яшчэ:

    «Из министерства поступила вводная: на первой полосе писать о Лукашенко». Сотрудница госСМИ — о внутренней кухне редакции

    Чарговы суд, чарговы журналіст… Канвеер не спыняецца

    Боролась за мужа и оказалась в тюрьме. История Дарьи Лосик

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці