• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прарыў на мэдыяфронце

    Неяк крыху няёмка за эйфарыю, якая ахапіла некаторых прадстаўнікоў «дэмакратычнага лягеру» ў зьвязку са стварэньнем «грамадзкіх» радаў «пры». Да таго ж, ніхто з запрошаных ня супраць туды ўступіць. Я не пра тое, што ня варта. Проста хочацца даведацца: а дзеля чаго? Відаць, дзеля дыялёгу.

    Цікава, але дзе і на якім афіцыйным узроўні было агучана, што ўлада хоча дыялёгу з грамадзянскай супольнасьцю ці палітычнай апазыцыяй? Нідзе не было агучана. Улада проста стварае рады з няяснымі функцыямі і паўнамоцтвамі. І чым больш цьмяныя і няясныя гэтыя функцыі і паўнамоцтвы, тым больш выйгрышная пазыцыя для тых, хто гэтыя рады стварае. Да таго ж, пазытыўны PR-эфект — несумненны, а абавязкаў і адказнасьці — аніякіх.

    Дарэчы, а хоць якія ўмовы запрошаныя высунулі? Наколькі мне вядома, толькі адзін сп. Трусаў запатрабаваў, каб пратаколы паседжаньняў вяліся на беларускай мове. «Сур’ёзнасьць» умовы, напраўду, выклікае ўсьмешку.

    І вось нібыта новы посьпех. «Трусаў сустрэўся з Зімоўскім». І той паабяцаў. Дарэчы, а ці ёсьць у запрошаных хоць якая кансалідаваная пазыцыя? Цяпер што, чарга спадарыні Літвіной сустракацца з Зімоўскім? І потым — а чаго вартыя тыя абяцанньні? Яны пісьмова аформленыя і зафіксаваныя?

    Апошняе пытаньне ня лішняе. Бо яшчэ зусім нядаўна сп. Зімоўскі куражыўся: «Самое время светилам национальной белорусской литературы и искусства… засесть за иллюстрированное литературно-художественное произведение под названием „Адлiга“. В качестве ответной любезности власть позволит провести во Дворце Республики выставку белорусских национальных „абстракцистов и пидарасов“©, а мы с удовольствием растиражируем это в эфире».

    Пасаж, як можна бачыць, утрымлівае ня толькі непрыхаваную абразу, але і выразна дэманструе, на якіх «прынцыпах» улада ажыцьцяўляе доступ да дзяржаўных СМІ.

    Дык, можа, запрошаным у рады ўсё ж варта мець кансалідаваную пазыцыю і дзеля наладжваньня паўнавартаснага дыялёгу высунуць шэрах умоваў? Сярод іх, напрыклад, мог бы быць пункт пра адхіленьне ад пасады дзейнага старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Вось тады дыялёг і набыў бы сапраўдную вагу і драматургію.

    А так, як кажа Эклезыяст, «усё — марнасьць і пагоня за ветрам!».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці