• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады Турцыі закрылі больш за сотню СМІ (Абноўлена)

    Улады Турцыі 27 ліпеня закрылі 16 тэлеканалаў, 23 радыёстанцыі, 45 газет, 15 часопісаў, 29 выдавецкіх дамоў і тры навінавыя агенцтвы. Пра гэта паведамляе Meduza са спасылкай на турэцкі рэсурс Cumhuriyet.

    Права ўрада на забарону распаўсюду СМІ прадугледжана рэжымам надзвычайнага становішча, які быў абвешчаны ў Турцыі пасля спробы ваеннага перавароту.

    Сярод закрытых выданняў апынуліся агенцтва і радыё Cihan, газеты Zaman і Today’s Zaman, якія ўваходзяць у холдынг Feza. Холдынг звязваюць з рухам «Хізмет» Фетхуллаха Гюлена, якога ўлады Турцыі называюць ідэолагам бунту.

    Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі журналістаў (МФЖ) Філіп Леру заявіў, што “ЕС павінен патрабаваць адказу ад прэзідэнта Эрдагана за парушэнне канвенцыі аб правах чалавека і наcтуп на прэсу. Журналісты па ўсім свеце моцна занепакоеныя ростам колькасці замахаў на прэсу ў краіне, якая называе сябе дэмакратычнай. Гэтая сітуацыя павінна спыніцца”.

    Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) Могенс Бліхер‑Б’ерэгард і генеральны сакратар ЕФЖ Рыкарда Гуцьерэс заклікалі да дзеяння Савет Еўропы. Паводле інфармацыі ЕФЖ, былі выдадзены ордэры на арышт 42 журналістаў.

    “Мы заклікаем НДА і міжнародную супольнасць націснуць на турэцкі ўрад, каб узнавіць вяршэнства права. Усё больш журналсітаў сутыкаюцца з запалохваннямі і арыштамі, і гэтая зачыстка павінна неадкладна спыніцца. Мы заяўляем пра нашу салідарнасць з турэцкімі калегамі”, – заявіў прэзідэнт ЕФЖ Могенс Бліхер‑Б’ерэгард.

    Па інфармацыі Amnesty Inter­na­tion­al (на 26 ліпеня):

    Як мінімум 208 чалавек былі забітыя і звыш 1 400 параненыя падчас няўдалай спробы перавароту ў Стамбуле і Анкары.

    Звыш 10 000 чалавек былі затрыманыя ад пачатку перавароту.

    Звыш 45 000 чалавек былі звольненыя з працы, у тым ліку паліцыя, суддзі і пракуроры, і інш.

    Было выдадзена 42 ордэры на арышт журналістаў (на 25 ліпеня 2016), шэсць ужо затрыманыя (на 26 ліпеня).

    20 навінавых сайтаў былі заблакаваныя ў дні пасля спробы перавароту.

    На 3 месяцы ўведзена 20 ліпеня надзвычайнае становішча, што дазваляе прэм’еру і прэзідэнту кіраваць дэкрэтамі ў абыход парламента.

    23 ліпеня тэрмін дасудовага затрымання быў павялічаны з 4 да 30 дзён паводле першага дэкрэту, выдадзенага ў часе надзвычайнага становішча.

    15 Aртыкул Турэцкай Канстытуцыі пастанаўляе, што ўлады не могуць “прыпыніць” дзеянне Еўрапейскай Канвенцыі па правах чалавека; нават у надзвычайным становішчы Канстытуцыя дазваляе толькі абмежаваць некаторыя правы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці