• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява Аліны Коўшык з нагоды ўключэння журналістаў «Белсату» ў базу вышуку РФ

    Галоўная рэдактарка тэлеканалу «Белсат» Аліна Коўшык выступіла з заявай з нагоды ўключэння імёнаў 10 журналістаў і супрацоўнікаў тэлеканалу ў базу вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Расеі. Падаем тэкст заявы цалкам.

    Галоўная рэдактарка тэлеканалу «Белсат» Аліна Коўшык. Фота: Белсат

    «Дзесяць новых прозвішчаў журналістаў і супрацоўнікаў тэлеканалу «Белсат» з’явілася ў базе звестак вышуку МУС Расейскай Федэрацыі. Гэта азначае, што супраць іх заведзеныя крымінальныя справы ў Рэспубліцы Беларусь. Агульны лік белсатаўцаў у расейскім вышуку складае больш за дваццаць асобаў, сярод іх ёсць і я. У сувязі з гэтым заяўляю:

    Мы расцэньваем гэтыя дзеянні як чарговую спробу запалохвання незалежных беларускіх медыяў і як прамую пагрозу бяспецы журналістаў, якія годна і прафесійна выконваюць сваю працу – інфармуюць грамадства пра тое, што адбываецца ў Беларусі і свеце.

    Расейскія структуры, якія ўдзельнічаюць у палітычных рэпрэсіях супраць беларускіх грамадзянаў, фактычна становяцца суўдзельнікамі рэжыму Лукашэнкі ў ягоным змаганні супраць свабоды слова.

    Тэлеканал «Белсат» дзейнічае ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі журналістыкі і ёсць незалежнай медыяструктурай, якая мае за мэту даносіць беларусам праўдзівую інфармацыю.

    Мы катэгарычна асуджаем выкарыстанне механізмаў міжнароднага вышуку ў палітычных мэтах і патрабуем ад еўрапейскіх і міжнародных арганізацыяў звярнуць увагу на гэтае злоўжыванне сістэмамі міжнароднай прававой супрацы з боку Расеі.

    Чыноўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія адказваюць за незаконны крымінальны пераслед беларускіх журналістаў, могуць стаць аб’ектам міжнародных санкцыяў, а ў будучыні адказаць за ўласныя дзеянні перад беларускім судом.

    «Белсат» працягне сваю місію – служыць праўдзе і свабодзе. Ні запалохванне, ні ціск не прымусяць нас замаўчаць», – гаворыцца ў заяве.

    Нагадаем, 9 кастрычніка стала вядома, што ў базу вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Федэрацыі за апошнія паўгода дадалі 1180 беларусаў. У спісе з’явіліся прозвішчы журналістаў, культурных дзеячаў, былых палітвязняў, палітычных аглядальнікаў і палітыкаў. Агулам праз Расею цяпер шукаюць 5220 грамадзянаў нашай краіны. Карткі больш як 1500 асобаў з базы прыбралі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Аб рашэнні Праўлення БАЖ ад 25 жніўня 2026 года 25 жніўня 2026 адбылося пасяджэнне Праўлення БАЖ, на якім разглядаліся выкананне рашэння Праўлення БАЖ ад 23 снежня 2025 года па справе Барыса Гарэцкага, а таксама праект Гендарнай палітыкі БАЖ.
    26.08.2026
    Акцэнты

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси. Январь – февраль 2026

    Основная цель мониторинга – определить и зафиксировать наличие, объем, содержание и форму пророссийской пропаганды, в том числе антизападной и антиукраинской пропаганды и интеграционной риторики, в ведущих белорусских государственных телевизионных СМИ.
    14.07.2026
    Акцэнты

    «Рэпрэсіі ў дачыненні працаўнікоў СМІ ўзмацніліся на фоне вызвалення іншых асоб». Справаздача ААН аб правах чалавека ў Беларусі

    ААН апублікавала справаздачу Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Муйжніекса. БАЖ вылучыў з яе галоўнае, што датычыць сітуацыі беларускіх журналістаў.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.