«Наша раніца» на АНТ заўтра стане беларускамоўнай (+відэа)
20 лютага 2017
Заўтра, 21 лютага, увесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Праграма «Наша раніца» на тэлеканале АНТ будзе цалкам па-беларуску.
«Упершыню ў сваёй гісторыі», — напісала ў сваім фэйсбуку журналістка АНТ Марыя Сысой.
Марыя напісала, што пад фінал здымак і пасля эфіру на беларускую перайшла ледзь не ўся здымачная група.
«Дарэчы, наша каманда яшчэ год таму хацела зрабіць гэта, але свята выпала на выходны дзень, таму адклалі», — дадала яна. У інтэрнет выкладзены тызер беларускамоўнай «Нашай раніцы».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Беларускую прапагандыстку Марыю Пятрашка ўзялі на расійскае тэлебачанне
22.08.2024
Экс-міністра інфармацыі Беларусі хочуць прызначыць «сенатарам»
20.03.2024
Што здарылася з журналісткай Марынай Біруковай, якая загінула ў Варшаве
23.12.2023
Затрыманага магілеўскага блогера Алеся Сабалеўскага перавялі ў СІЗА
15.01.2024