Жукоўскаму не даюць азнаёміцца з матэрыяламі справы, паводле якой адабралі правы кіроўцы
26 ліпеня 2017
«Я грукаюся ўва ўсе дзверы. Я папрасіў паказаць мне матэрыялы справы, па якой адабралі правы кіроўцы. Але яны сышлі, цягнуць час, адмаўляюцца мне даваць дакументы. Я тэлефаную ў 102 і нават там ужо не падымаюць слухаўку. Я лічу, што ёсць загад не даваць дакументы, бо альбо іх няма альбо яны ліпавыя, альбо ім патрэбны час, каб падрабіць пратаколы», – сказаў ён.
Жукоўскі адзначае, што на яго пратаколы не складалі і позвы на ягонае імя не прыходзілі.
Журналіста затрымалі 21 ліпеня пасля суда над блогерам Філіповічам. Фрылансера прыкавалі да дрэва, пазбавілі пасведчання кіроўцы на год і далі штраф.
Журналіста-фрылансера Жукоўскага аштрафавалі і пазбавілі пасведчання кіроўцы
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
TikTok накладзе абмежаванні на дзяржаўныя СМІ
18.06.2024
Каталіцкае «Радыё Марыя» пераехала ў сінагогу
10.06.2024
Кіраўнік СК анансаваў рост крымінальных спраў у рамках спецвытворчасці ў 2024 годзе
21.06.2024
Агнешка Ромашевска: Меня фактически отстранили от управления телеканалом «Белсат»
12.01.2024