• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эканамічны суд у Гомелі прызнаў здымак газеты над сметніцай абразлівым

    У Эканамічным судзе Гомельскай вобласці 11 кастрычніка завершаны разгляд пазову абласной дзяржаўнай газеты “Гомельская праўда” да  архітэктара, сябра га "БАЖ" Сяргея Ляпіна. Суддзя Алена Каражанец прызнала здымак  архітэктара, на якім ён трымае газету над сьметніцай, абразлівым для выдання.  Ляпін  абавязаны сплаціць судовую пошліну і выдаткі газеты на адваката — агулам звыш 1 800 рублёў.

    Здымак з’явіўся на сайце «Сильные новости» сёлета ў траўні ў  адказ на шэраг здзеклівых матэрыялаў у афіцыйнай газеце на адрас самога Сяргея Ляпіна, у тым ліку і артыкул Рамана Старавойтава «Ляпнул раз, ляпнул два… Всё неймётся». У ім «архітэктар Ляпін і сатаварышы» абвінавачваюцца ў хлусні, правакацыях і нават “парушэньні нацыянальнай бяспекі».

    Сяргей Ляпін падаваў у суд Чыгуначнага раёна на “Гомельскую праўду” і яе аўтара за абразу гонару і годнасці, але суд адхіліў пазоў.

    Неўзабаве рэдакцыя газеты сама звярнулася ў Эканамічны суд па абарону дзелавой рэпутацыі. Адказчыкамі на пачатку былі двое: сайт «Сильные новости» і архітэктар Ляпін.  У ліпені ўладальнік сайта пайшоў на замірэнне з газетай.  Сяргей Ляпін, у сваю чаргу, адмовіўся падпісваць тэкст замірэнчага пагаднення і такім чынам застаўся адзіным адказчыкам.

    Падчас разгляду справы першы намеснік  рэдактара “Гомельскай праўды” Вячаслаў Мінкоў з адвакаткай прасілі прызнаць абразлівымі здымак у сукупнасці са словамі Ляпіна: “нядаўні артыкул выйшаў за межы прыстойнасці” і “абвінавачванні журналіста з’яўляюцца домысламі”. Маўляў, такім чынам адказчык падвяргае сумневу захаванне выданнем нормаў прафесійнай этыкі журналістаў і маралі, прынцыпаў праўдзівасці ды законнасці інфармацыі. Апроч таго, як матываваў зыск Мінкоў, здымак выклікаў хвалю негатыўных каментароў у сацыяльнай сетцы на адрас газеты, стварэнне дэматыватара і негатыўнага хэштэга, звязаных з выданнем.

    Прадстаўнік “Гомельскай праўды” прыносіў у суд асабісты кампутар і флэшку з запісам відэасюжэту, які стварў калектыў мясцовых блогераў “Ротарная жатка”. У гэтым сюжэце былі прапанаваныя варыянты выкарыстання газеты, у тым ліку ў нечаканых месцах.

    Адказчык Ляпін патлумачыў суду, што выкінуў газету ў сметніцу, каб  такім чынам выказаць сваё меркаванне да публікацыі ў газеце, якая ў здзеклівай форме выкарыстоўвала ягонае прозвішча і нават западозрыла яго “ў парушэнні нацыянальнай бяспекі”.

    Як мяркуе Ляпін, серыя публікацый супраць яго была выклікана тым, што ён у сваіх публічных допісах крытыкаваў сумніўныя праекты пашырэння гарадскіх вуліц са знішчэннем зялёных насаджэнняў,  а таксама негатыўна адазваўся на дазвол гарадскіх уладаў на пабудову шматпавярховага жылога дома на былых габрэйскіх могілках.

    Юрыст Леанід Судаленка, які па даверанасці  Гомельскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў прадстаўляў інтарэсы Ляпіна, мяркуе, што гэтага працэсу наагул не павінна быць, бо калі кожны выраз, які не нясе абразы, будзе разглядацца ў судах, на ўсё іншае ў нашым жыцці проста не хопіць часу:

    “Замест таго, каб весці дыялёг на старонках “Гомельскай праўды”, даць выказацца розным спецыялістам у паўмільённым горадзе, у тым ліку і па пытаннях горадабудаўніцтва, газета б’е па галаве Ляпіна зыскам. Канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду меркавання. А што  чуем у судзе, у тым ліку і ад адваката? Выказаў Ляпіп сваё меркаванне ў карэктнай форме, а ад яго патрабуюць: дакажы, што яно адпавядае рэчаіснасці”.

    Тым часам суддзя Каражанец вырашыла, што фотаздымак над сметніцай з выказваннем Сяргея Ляпіна “нядаўні артыкул выйшаў за межы прыстойнасці” і “абінавачванні журналіста з’яўляюцца домысламі” прыніжаюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю “Гомельскай праўды”.

    “Цяжка чакаць нечага іншага  пры  залежнасці нашых судоў. Цяпер мы абмяркоўваем, ці варта падаваць апеляцыю на гэтае рашэнне. Відавочна, што афіцыйная газета з дапамогай суда патрабуе для сябе права быць па-за крытыкай, замест таго, каб спрыяць грамадскаму абмеркаванню надзённых праблемаў”, — кажа архітэктар Ляпін, каментуючы вырак Эканамічнага суда.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці