• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр намесьнік рэдактара «Народнай Волі» Іван Макаловіч

    У апошні год яго здароўе моцна пахіснулася. Але не было дня, каб Іван Пятровіч Макаловіч не завітаў у рэдакцыю. Незаўважна заходзіў у вялікую залу, дзе месцяцца амаль усе супрацоўнікі, і гэтак жа незаўважна працаваў, прапаноўваючы самыя розныя матэрыялы.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/makalovich-1-1-790x420.jpg

    У савецкі час Макаловіч быў рэдактарам газэты «Звязда». Калегі Івана Макаловіча пішуць на сайце «Народнай волі»:

    «Іван Пятровіч Макаловіч усёй душой успрыняў Незалежнасьць Беларусі, ён ня толькі марыў пра росквіт краіны, адраджэньне яе самабытнай культуры, гісторыі, але і шмат зрабіў для гэтага, працуючы з 1990 году спачатку намесьнікам рэдактара ў парлямэнцкай «Народнай газэце», а затым, з 1995 году, намесьнікам галоўнага рэдактара газеты «Народная Воля».

    Здаецца, толькі ўчора Іван Пятровіч патэлефанаваў з дому і ціхім голасам, без скаргі на здароўе сказаў: «Беражыце «Народную Волю»!». Мы, супрацоўнікі рэдакцыі, зразумелі гэтыя яго словы як запавет.

    Што ж, Іван Пятровіч, Вам вялікі дзякуй за самаадданую працу на карысьць Айчыны, на карысьць «Народнай Волі»! Будзем заўжды помніць Вашу шчырасьць, Вашу дабрыню і будзем усё рабіць для таго, каб зьберагчы «Народную Волю».

    Няхай стане пухам для Вас родная зямля!»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці